Вы тут

Хопіць грэцца?


Ацяпленне ў жылфондзе Мінска плануюць адключаць з 23 красавіка. Такой інфармацыяй падзяліліся ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

Услед за жылфондам цяпло перастануць атрымліваць спажыўцы першай групы: дзіцячыя садкі, школы, бальніцы. Адключаць ацяпленне на гэтых аб'ектах плануюць з 24 красавіка. У Віцебскай вобласці халаднець у жыллёвым фондзе пачне з 25 красавіка. Адключэнне жылых дамоў ад крыніц цеплазабеспячэння будзе весціся на працягу двух дзён і да панядзелка (27 красавіка) працэс плануецца завяршыць. У гэты ж перыяд (25-26 красавіка) цяпло перастане паступаць у адміністрацыйныя і вытворчыя аб'екты, а таксама ва ўстановы адукацыі, медыцыны і культуры, гасцініцы і інтэрнаты.

Ілья КРЫЖЭВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.