Вы тут

Дакажы сваю фінансавую дасведчанасць


Конкурс для старшакласнікаў «Фінансавая адукаванасць выпускнікоў» стартуе ў Белдзяржуніверсітэце. Яго арганізатарамі выступілі эканамічны факультэт БДУ і Асацыяцыя беларускіх банкаў.

Да ўдзелу ў спаборніцтвах запрашаюць каманды вучняў 10-х і 11-х класаў у складзе чатырох чалавек і аднаго выкладчыка. Конкурс пройдзе ў два этапы: завочны і вочны. Першы тур прадугледжвае рашэнне тэставых задач і напісанне міні-эсэ. Лепшыя каманды будуць запрошаны для выступлення ў фінале, які пройдзе 8 мая на эканамічным факультэце БДУ. Тут падлеткаў чакае інтэлектуальная барацьба ў фінансава-эканамічнай гульні «Што? Дзе? Калі?»

Ацэньваць вынікі выступленняў школьнікаў будзе судзейская калегія, якую ўзначальвае дэкан эканамічнага факультэта БДУ Міхаіл Кавалёў і старшыня Асацыяцыі беларускіх банкаў Галіна Кухарэнка.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца па электронным адрасе fingramota2015@gmail.com або па тэлефоне/факсу: +375 (17) 220 22 84 да 25 красавіка ўключна. Патрабаванні да афармлення і дадатковая інфармацыя размешчаны на старонцы эканамінага факультэта.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.