Вы тут

Якасна, надзейна і... нядорага


Кошт праекта БелАЭС, паводле падлікаў экспертаў, на момант пуску станцыі істотна паменшыцца

23-39

Аб гэтым учора заявіў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка на цырымоніі адкрыцця VІІ Міжнароднай выставы «Атамэкспа-Беларусь 2015». Разам з тым ён адзначыў, што будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі ажыццяўляецца пад самым жорсткім кантролем з пункту гледжання якасці і надзейнасці, а ўсе работы на пляцоўцы №1 сёння ажыццяўляюцца дакладна па графіку.

Намеснік прэм'ер-міністра адзначыў, што ў апошнія гады ўсе інтэграцыйныя пачынанні паміж нашай краінай і Расіяй падмацоўваюцца канкрэтнымі праектамі. «У гэтым сэнсе праект будаўніцтва БелАЭС сапраўды паказальны. Каля 8 млрд долараў будзе каштаваць сама станцыя. Плюс інфраструктура, калі з пасёлка Астравец неабходна зрабіць малады сучасны горад», — канстатаваў Уладзімір Сямашка. Ён нагадаў, што ўвод у эксплуатацыю першага энергаблока запланаваны на 2018 год, другога — не пазней за 2020 год.

У рублях — павялічыцца, у валюце — паменшыцца

Віцэ-прэм'ер краіны ўдакладніў, што такі грандыёзны праект (АЭС) прадугледжвае не толькі ўласна камплектую-
чыя непасрэдна з Расіі, але і набыццё асобных блокаў і вузлоў імпартнай вытворчасці. Заўважу, што кантракт з генпадрадчыкам быў падрыхтаваны ў прывязцы да расійскага рубля. Пасля істотнай дэвальвацыі гэтай валюты пачалі ўзнікаць праблемы з пастаўкамі з-за мяжы па раней вызначаных коштах у рублёвым эквіваленце. Таму гэтае пытанне сур'ёзна разглядалася і беларускім бокам. Цяпер узаемазадавальняючае рашэнне было знойдзена і падрыхтавана дапаўненне да кантракта аб будаўніцтве БелАЭС, якое плануецца зацвердзіць ужо на працягу гэтага тыдня. Спадар Сямашка ўпэўнены, што падпісанне дакумента не адаб'ецца на кошце будаўніцтва атамнай станцыі. Наадварот, на яго думку, кошт праекта можа быць зменшаны. Як плануецца, дапаўненні да кантракта падпішуць дырэкцыя прадпрыемства «Беларуская АЭС» і кіраўніцтва кампаніі НІАЭП — АСЭ.

Як паведамлялася, на ўзвядзенне Беларускай АЭС выдзелены расійскі дзяржаўны крэдыт на 10 млрд долараў. На думку віцэ-прэм'ера, у выніку праект па стварэнні ў Беларусі атамнай станцыі абыдзецца ў значна меншую суму. «Нашы калегі кажуць, што гэта будзе самая танная станцыя не толькі на постсавецкай прасторы, але і ў свеце», — адзначыў Уладзімір Сямашка.

Ён падкрэсліў, што такія мерапрыемствы, як «Атам-экспа-Беларусь 2015», дазваляюць спецыялістам абмеркаваць дасягнутыя поспехі і перспектывы развіцця галіны.

[caption id="attachment_80641" align="alignnone" width="600"]23-40 На цы­ры­мо­ніі ад­крыц­ця VІІ Між­на­род­най вы­ста­вы і кан­фе­рэн­цыі «Ата­мэкс­па-Бе­ла­русь 2015» намеснік прэм'­ер-мі­ніст­ра Бе­ла­ру­сі Ула­дзі­мір Ся­маш­ка ад­ка­заў на ўсе пы­тан­ні жур­на­ліс­таў.[/caption]

Энергія новага ўзроўню

Прадстаўленыя на выставе найноўшыя тэхналогіі і абсталяванне сведчаць аб інвестыцыйным развіцці нашай атамнай энергетыкі і выхадзе галіны на новы якасны ўзровень, паведаміў на форуме міністр энергетыкі Уладзімір Патупчык. Ён лічыць, што ўдзельнікі выставы маюць магчымасць прадэманстраваць найлепшыя ўзоры сваёй прадукцыі, заключыць доўгатэрміновыя ўзаемавыгадныя кантракты і пашырыць дзелавое супрацоўніцтва. Міністр канстатаваў, што энергетыка з'яўляецца адной са стратэгічна важных ключавых галін нацыянальнай эканомікі. Устойлівая работа беларускай энергасістэмы забяспечвае вытворчасць канкурэнтаздольнай прадукцыі. У Беларусі ўводзяцца новыя энергакрыніцы, ажыццяўляецца мадэрнізацыя існуючых электрастанцый з выкарыстаннем высокаэфектыўных тэхналогій для выпрацоўкі энергіі на прыродным газе, развіваецца аднаўляльная энергетыка і будуецца ўласная атамная электрастанцыя.

У сваю чаргу прэзідэнт акцыянернага таварыства «Расатам — Міжнародная сетка» Аляксандр Мерт падкрэсліў, што выстава з года ў год становіцца ўсё больш прадстаўнічай. «Усё больш ёй надаецца ўвагі сродкамі масавай інфармацыі. Спадзяёмся, што на гэтай пляцоўцы будуць цікавыя дыскусіі. Самае галоўнае, што будуць карысныя дзелавыя кантакты, якія ў выніку ператворацца ў кантракты», — адзначыў прадстаўнік расійскага боку.

Аляксандр Мерт канстатаваў, што мерапрыемства праходзіць напярэдадні 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У гэты год таксама адзначаецца 70 гадоў атамнай галіны Расіі.

Гандляваць бензінам трэба з прыбыткам

А ўвогуле, выніковы аб'ём паставак нафтапрадуктаў у Расію будзе вызначаць выключна рынак, заявіў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка.

«Такіх жалезных патрабаванняў, што мы павінны сёлета абавязкова паставіць у Расію каля 3,1 млн тон нафтапрадуктаў, няма. Балансы маюць індыкатыўны прынцып. Пакуль яны выконваюцца», — сказаў віцэ-прэм'ер.

Уладзімір Сямашка адзначыў, што з прычыны падзення курсу расійскага рубля Беларусь часова не пастаўляла ў Расію паліва. І гэта мае сваё зразумелае тлумачэнне. «Напрыклад, у Смаленску цана за літр паліва склалася на ўзроўні 52-54 цэнты. Для нас гэта былі сур'ёзныя страты на тоне пастаўленых нафтапрадуктаў», — сказаў намеснік прэм'ер-міністра. З улікам таго, што цяпер расійскі рубель умацоўваецца, будуць прыняты рашэнні аб пастаўках прадукцыі беларускіх НПЗ на расійскі рынак.

Як нагадаў намеснік кіраўніка ўрада, паводле падпісанага балансу, Расія паставіць сёлета ў Беларусь
23 млн тон нафты. Адпаведна Беларусь павінна накіраваць на рынак суседняй краіны каля 3,1 млн тон нафтапрадуктаў. Аднак пры стварэнні ЕАЭС бакі агаварылі: калі цана пастаўкі ў Расійскую Федэрацыю дызпаліва, бензіну будзе ніжэйшай, чым на іншыя рынкі, то ва ўрон сабе Беларусь пастаўляць туды нафтапрадукты не будзе.

23-4123-38

У дзейным пагадненні бакоў ёсць агаворка, што калі кошты на паліва на экспартным і расійскім рынках істотна адрозніваюцца, то беларускі бок можа прыпыніць пастаўкі нафтапрадуктаў. Разам з тым сёння спецыялісты адзначаюць, што тады гэты пункт быў прапісаны абстрактна. Што такое істотная розніца — незразумела, бо методыка яе вызначэння адсутнічае. Цяпер Мінэнерга сумесна з калегамі яе распрацоўвае. Таму ў сакавіку айчынныя перапрацоўчыя заводы скарысталіся папраўкай у дамоўленасцях, якая прадугледжвае ў выпадку зніжэння прыбытковасці продажаў беларускага боку да правядзення кансультацый і выпрацоўкі дадатковых мер прыпыніць пастаўкі.

Размова па сутнасці

VІІ Міжнародная спецыялізаваная выстава і канферэнцыя «Атамэкспа-Беларусь 2015» будуць доўжыцца па 24 красавіка. Мерапрыемства праводзіцца па ініцыятыве Міністэрства энергетыкі Беларусі пры падтрымцы дзяржкарпарацыі «Рас-
атам». Асноўнай мэтай форуму з'яўляецца дэманстрацыя найноўшых тэхналогій праектавання, будаўніцтва і АЭС, забеспячэнне эфектыўных паставак абсталявання для АЭС, развіццё неэнергетычнага прымянення ядзернай энергіі.

Падчас выставы пройдзе навукова-практычная канферэнцыя «Развіццё атамнай энергетыкі ў Рэспубліцы Беларусь», удзельнікі якой абмяркуюць пытанні ўзвядзення Беларускай АЭС і пастаўкі абсталявання для яе, забеспячэння бяспекі і стварэння ядзернай інфраструктуры, пытанні грамадскай прымальнасці атамнай энергетыкі. Удзельнікам выставы прадастаўлена магчымасць дзелавых кантактаў з прадстаўнікамі заказчыкаў
АТ «НІАЭП» — ЗАТ «Атамбуд-
экспарт» і прадпрыемства «Беларуская АЭС».

Сяргей КУРКАЧ

Фота Аляксандра ШАБЛЮКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.