Вы тут

Ад таксафона да гігабітнага інтэрнэту


Учора ў Мінску ў Футбольным манежы адбылося ўрачыстае адкрыццё 22-га міжнароднага спецыялізаванага форуму па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях «TІBO-2015».

У выставе бяруць удзел больш за 200 кампаній з 13 краін свету: Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Польшчы, Германіі, Аўстрыі, Фінляндыі, Кітая, Карэі, Японіі, ЗША. Сярод іх найбуйнейшыя айчынныя і замежныя вытворцы тэлекамунікацыйнага абсталявання, камп'ютараў і праграмнага забеспячэння, сродкаў і сістэм бяспекі, пастаўшчыкі разнастайных паслуг у сферы высокіх тэхналогій.

Цэнтральнае месца ў экспазіцыі заняў калектыўны стэнд Міністэрства сувязі і інфарматызацыі «Электронны ўрад». 16 міністэрстваў і ведамстваў, якія прадстаўляюць розныя галіны народнай гаспадаркі краіны, прадэманстравалі ўзровень развіцця электроннага ўрада і электроннага ўзаемадзеяння насельніцтва і суб'ектаў гаспадарання з органамі дзяржаўнага кіравання. «Аргкамітэт пастараўся з апошняй выставы трансфармаваць самі падыходы да «ТІВО». Сёння галоўнай ідэалогіяй выставы з'яўляецца інфарматызацыя, лічбавы ўрад і лічбавая эканоміка», — сказаў на адкрыцці выставы міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў. У адкрыцці выставы прыняў удзел прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Андрэй Кабякоў.

Упершыню ў выставе ўдзельнічаюць восем вядучых кампаній з Рэспублікі Карэя.

У рамках форуму пройдуць 22-я спецыялізаваная выстава «ТІВО-2015», 1-я выстава робататэхнікі і перадавых тэхналогій і 22-гі беларускі кангрэс па тэхналогіях інфармацыйнага грамадства. Дарэчы, правайдар «Белтэлекам» прадэманстраваў доступ да сеткі 10 GPON, які дазваляе дасягаць хуткасці да 1 Гбіт/с. Гігабітны інтэрнэт стане даступны для юрыдычных асоб па ўсёй Беларусі сёлета. Калі хуткасць у 1 Гбіт/c стане даступнай для хатніх карыстальнікаў, пакуль невядома. Акрамя таго, наведвальнікам стэнда «Белтэлекам» на выставе будзе дадзена ўнікальная магчымасць патэлефанаваць па таксафоне, устаноўленым непасрэдна на выставачным стэндзе, на мабільную сетку або на стацыянарны тэлефон у любы пункт краіны за 15 капеек СССР.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам ХХІІ Міжнароднага спецыялізаванага форуму па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях «ТІБО-2015».

У прывітанні гаворыцца, што гэта мерапрыемства з'яўляецца адной з найбольш паспяховых пляцовак для ўзаемавыгаднага міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне высокіх тэхналогій.
Іх дынамічнае развіццё знаходзіцца ў ліку найважнейшых задач
для Беларусі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.