Вы тут

Эстафета ў гонар герояў-танкістаў


Напярэдадні святкавання 70-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне праводзіцца спартыўна-патрыятычная эстафета «Памяць», прысвечаная подзвігу танкавай роты пад камандаваннем старшага лейтэнанта Зіновія Калабанава. Яе падтрымалі шэраг прадпрыемстваў і грамадскіх арганізацый, сярод якіх Саюз пісьменнікаў Беларусі, дабрачынны фонд «Памяць Афгана», Міністэрства абароны, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і іншыя. Працягласць эстафеты складае 960 кіламетраў. У ёй удзельнічаюць спартсмены з Беларусі і Расіі: звышмарафонцы, марафонцы, веласіпедысты.

19 жніўня 1941 года на подступах да Ленінграда танкавая рота старшага лейтэнанта Зіновія Калабанава ў саставе пяці танкаў КВ-1 у адным баі знішчыла 43 варожыя танкі і іншую тэхніку, прычым экіпаж самога камандзіра — 22 танкі праціўніка. Гэты вынік можна без перабольшвання назваць своеасаблівым рэкордам — тактыка таго бою вывучаецца па падручніках. На жаль, ні камандзір, ні яго экіпаж так і не сталі Героямі Савецкага Саюза...

Пасля заканчэння службы ў Беларускай ваеннай акрузе Зіновій Калабанаў, ураджэнец Расіі, 22 гады адпрацаваў на Мінскім аўтамабільным заводзе. Памёр у 1994 годзе, пахаваны ў Мінску на Чыжоўскіх могілках. У экіпажы гераічнага разліку камандзірам танкавай гарматы быў ураджэнец Беларусі Андрэй Усаў. Пасля вайны ён вярнуўся ў родны Талачын, быў дэпутатам гарадскога Савета, дырэктарам нафтабазы. Памёр у 1986 годзе, пахаваны ў Талачыне.

Удзельнікі спартыўна-патрыятычнай эстафеты «Памяць» наведалі месца подзвігу мужных танкістаў пад горадам Гатчына Ленінградскай вобласці. Далей іх маршрут пралягаў праз іншыя расійскія гарады. Сёння ўдзельнікі павінны прайсці мяжу паміж Расіяй і Беларуссю. Іх шлях цяпер пройдзе праз Віцебск, Сянно, Талачын (дзе запланавана адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар Андрэя Усава, наведванне магілы героя), Барысаў і завершыцца ў Мінску каля Вечнага агню на плошчы Перамогі. Пасля адбудзецца закладка памятнай капсулы з зямлёй з месца легендарнага танкавага бою ў храме-помніку Усіх Святых і наведванне магілы і мемарыяльнай дошкі ў гонар Зіновія Калабанава.

Падчас усяго маршруту эстафеты «Памяць» праходзілі і яшчэ пройдуць сустрэчы з ветэранамі, моладдзю, наведванне месцаў баёў і музеяў, мітынгі.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.