Вы тут

«Канкурыраваць з беларускімі прадуктамі харчавання саманадзейна»


Мэр Рыгі наведаў Мінск з афіцыйнай дэлегацыяй

Старшыня Рыжскай думы Ніл Ушакоў прыехаў у беларускую сталіцу, каб пераняць вопыт нашай жыллёва-камунальнай гаспадаркі і падзяліцца латвійскімі напрацоўкамі ў сферы турыстычных паслуг.

Ніл Ушакоў падкрэсліў, што важна развіваць культурныя сувязі паміж дзвюма краінамі, таму што беларусы — другая па велічыні этнічная меншасць у Латвіі. «У Рызе ёсць беларуская школа, дзе за апошнія гады колькасць навучэнцаў вырасла на 30%», — паведаміў рыжскі мэр.

Акрамя таго, ён адзначыў, што летась колькасць беларускіх турыстаў у Рыгу павялічылася ўдвая. Мінскія ўлады таксама маюць намер працаваць над павелічэннем колькасці турыстаў з Латвіі.

«У нас шмат напрамкаў для супрацоўніцтва, пачынаючы з сацыяльна-культурнай сферы і заканчваючы жыллёва-камунальнай гаспадаркай. Думаю, што ў найбліжэйшы час канкрэтнымі мерапрыемствамі дакажам, што мы ўмеем не толькі сябраваць, але і сумесна працаваць», — перакананы старшыня Мінгарвыканкама Андрэй ШОРАЦ.

У нашай сталіцы латвійскі бок таксама мае намер ажыццявіць праект «Рыжскі дворык» па продажы прадуктаў харчавання з Латвіі, прэзентацыя якога адбылася падчас адкрыцця двухбаковага бізнес-форуму.

«У гандлёвых сетках быў куток, дзе стаялі стэнды з латвійскай прадукцыяй. Мы пазіцыянавалі сваю прадукцыю як экалагічна чыстую, і для гэтага ёсць усе падставы», — распавёў пра праект, які раней ужо быў рэалізаваны ў Маскве, старшыня камітэта гарадскога развіцця, дэпутат Рыжскай думы Максім ТАЛСТОЙ.

Пры гэтым Ніл Ушакоў падкрэсліў, што Латвія не хоча ствараць канкурэнцыю беларускім таварам, па яго словах, гэта няправільна і саманадзейна. Латвійскі бок прапануе прадукты, якія могуць пашырыць асартымент. У сваю чаргу старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац заявіў, што адказам на ініцыятыву рыжскага калегі стане з'яўленне «Мінскага дворыка» ў Рызе.

Дзіяна СЕРАДЗЮК.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.