Вы тут

Поспехаў вам, Надзея Клепікава!


У мінулым выпуску «Сямейнай газеты» («Звязда» №72 ад 16 красавіка 2015 года) у артыкуле «Місіс Клепікава, вам пашанцавала...» мы расказалі пра жыццё і лёс Надзеі Іванаўны Клепікавай.

Пра тое, як дзяўчынка з глухой пасляваеннай сібірскай вёсачкі ўлюбілася ў Індыю. І як ажыццявілася яе няздзейсненая, на першы погляд, мара — трапіць у гэтую далёкую экзатычную краіну. І не проста трапіць, а пасябраваць з мясцовымі жыхарамі, выступіць на індыйскім радыё, убачыць, як здымаецца кіно ў студыі свайго куміра Раджа Капура.

Надзея Іванаўна сапраўды жанчына цікавая, незвычайная, таленавітая. Доказам гэтага з'яўляецца і той факт, што яе лёс не пакінуў абыякавымі нашых чытачоў. Такую колькасць званкоў і пытанняў атрымлівае далёка не кожная гераіня журналісцкай публікацыі. Людзі тэлефанавалі, каб расказаць пра пачуцці, якія выклікаў у іх артыкул, выказаць сваё захапленне гераіняй.

Было шмат пытанняў, людзі дзяліліся і сваімі гісторыямі. Мы рады, што артыкул выклікаў такі чытацкі рэзананс.

Некаторыя нашы чытачкі заявілі, што Надзеі Клепікавай проста пашанцавала з мужам. А мы гаворым: гэта не так! Як стаць місіс Клепікавай, пра якую гавораць і пішуць? Якую запрашаюць на радыё, у якой бяруць інтэрв'ю карэспандэнты газет? Для гэтага мала выйсці замуж. Бо для таго, каб мара спраўдзілася, трэба быць вартай яе. Гэтаксама, як і быць здольнай падтрымліваць свайго блізкага чалавека ва ўсіх пачынаннях, быць яму надзейным тылам... І ў Індыі — не сядзець склаўшы рукі, як іншыя жонкі, а прымусіць усіх захапляцца сабою — ці ж гэта не талент? Так што не проста пашанцавала «місіс Клепікавай» — яна свой поспех заслужыла!

Альбомы, часопісы, газетныя артыкулы на рускай, англійскай і індыйскай мовах, фотаздымкі і безліч успамінаў... Але не толькі мінулым жыве Надзея Іванаўна. Яна ўсё яшчэ марыць. Надзея Клепікава не губляе надзеі (прабачце за таўталогію) знайсці прадзюсара і запісаць індыйскія песні ў сваім выкананні. А мы зычым ёй дальнейшых поспехаў!

Святлана Бусько

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».