Вы тут

Нанёс шкоду на два мільярды


Аператыўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Савецкага РУУС сталіцы выявілі факт перавышэння ўлады і службовых паўнамоцтваў дырэктарам камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Трэст паліва Мінгарвыканкама».

Дзяржаўным прадпрыемствам, асноўнай задачай якога з'яўляецца забеспячэнне насельніцтва і арганізацый цвёрдым палівам, нерацыянальна выкарыстоўвалася тэрыторыя плошчай 4,5 тысячы квадратных метраў вытворчай базы трэста. Было ўстаноўлена, што са снежня 2013 года па чэрвень 2014-га яго кіраўнік замест таго, каб заключаць дагаворы па арэндных стаўках, вызначаных па выніках аўкцыёну, заключыў з 25 прадпрымальнікамі дагаворы аказання паслуг па складзіраванні і захаванні таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў на заведама нявыгадных для камунальнай арганізацыі ўмовах.

Шкода прадпрыемству склала звыш 2,2 мільярда рублёў. У адносінах да чыноўніка заведзена крымінальная справа.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.