Вы тут

І паспявалі, і пасябравалі


Ксенія РАГЕЛЬ, вучаніца 11 класа гімназіі №6 г. Маладзечна:

«Паказаць свае таленты і завесці новых сяброў можна было на раённым фестывалі беларускай народнай творчасці «Беларусь — мая песня», які прайшоў на базе сярэдняй школы №2. Сюды з'ехаліся каля 150 удзельнікаў з 15 устаноў адукацыі раёна.

Як распавяла Юлія Байцова, кіраўнік узорнага фальклорнага ансамбля «Хажаўлянка», такія мерапрыемствы — выдатная магчымасць для азнаямлення моладзі з нашай культурай і гісторыяй. Усе дзеці займаюцца з велізарным задавальненнем і вельмі ганарацца тым, што іграюць на народных інструментах і спяваюць спрадвечныя беларускія песні.

Цікава, па-новаму гучалі яны і ў сучаснай апрацоўцы. Так, «Рэчанька» на новы лад прынесла перамогу Лізавеце Хадасевіч, навучэнцы цэнтра творчасці дзяцей і моладзі «Маладзік». Адтуль жа была і ўладальніца дыплома другой ступені Валерыя Барабанава — адзіная з удзельнікаў, якая спявала акапэла. Па прызнанні дзяўчыны, ёй вельмі хацелася зрабіць сваё выступленне асаблівым, таму вырашыла абраць пяшчотную песню і выканаць яе без музычнага суправаджэння. У выбары рэпертуару ёй дапамагла педагог Таццяна Гірвель.

Беларускі народны касцюм — адзін з найбольш каштоўных і самабытных атрыбутаў нашай культуры. На фестывалі можна было ўбачыць розныя яго элементы. Какошнікі, спадніцы, ручнікі, паясы і кашулі, саламяныя капелюшы — усё гэта заварожвала гледачоў.

Навучэнка гімназіі №7 Караліна Духновіч заняла са сваім касцюмам трэцяе месца. Ён просты, але ўсё роўна вельмі прыгожы, прыцягвае спалучэннем фарбаў і арнаменту. А яшчэ вельмі цікава, што кожны знак на ім нешта азначае і дапамагае свайму ўладальніку.

Пераможцамі таксама сталі вакальны гурток «Купалінка» («Маладзік»), Сяргей Галваноўскі і Ягор Радкоўскі (Гарадзілаўская СШ), вакальны ансамбль СШ №14, танцавальны калектыў Радашковіцкай СШ».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».