Золата


Золата — першы метал у шэрагу каштоўных металаў. У народзе ён атрымаў назву «высакародны», таму што ніколі не акісляецца. Гэты ззяючы метал ва ўсіх культурах свету атаесамляўся з Сонцам, нябесным святлом і дасканаласцю прыроды.

* У шматлікіх культурах золата лічылася ўвасабленнем сіл самой зямлі, было звязана з найвышэйшым светам. Золата заўсёды сімвалізавала багацце, прыгажосць, даўгавечнасць. Нездарма храмы ўпрыгожвалі самым чыстым, «боскім» металам — золатам.

* У народнай свядомасці ўсё, што перавышала жаданае і магчымае, звязвалася з золатам — «купаца ў золаце», «залатыя словы», «залаты дождж», «залатыя рукі». У замовах на «залаты» замок і «залаты» ключ «замыкаліся» ўсе беды і няшчасці.

* Каб у хаце на працягу ўсяго года быў прыбытак, у славян існаваў звычай «умывацца з золата»: у Чысты чацвер у ваду клалі залаты (калі не было — срэбны) прадмет ці манету, а потым усе члены сям'і павінны былі памыцца гэтай вадой.

* Вельмі часта золата і срэбра ставілі ў пару: «словы — срэбра, а маўклівасць — золата».

* Падчас заручын жаніху і нявесце на безыменны палец правай рукі надзявалі залаты пярсцёнак — знак улады.

* У шэраг каштоўных металаў абавязкова ўключалі медзь. У казках заўсёды тры царствы — Залатое, Срэбнае і Медзяное; у кароўкі-карміцелькі «залатыя рожкі, медзяныя ножкі, срэбны язык».

* Цікава, але ў сербаў існавала правіла: калі ў сям'і не гадаваліся (паміралі) дзеці, то наступнай народжанай дзяўчынцы давалі «залатое» імя — Злата або Срэбра. Верылі, што такое дзіця абавязкова будзе жыць доўга, бо золата заўсёды сімвалізавала даўгалецце.

Аксана Катовіч, Янка Крук.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.