Вы тут

Рубель ці валюта?


Спецыялісты сцвярджаюць, што ўклады ў рублях сёння больш выгадныя, чым у валюце.

Гэта можна заўважыць, калі глядзець на дынаміку працэнтных ставак і курсаў валют. Як адзначыў дырэктар офіса афіцыйнага партнёра кампаніі «Альпары» ў Мінску Аляксандр Сабодзін, працэнтныя стаўкі па рублёвых дэпазітах зніжаюцца з пачатку года з 50% да ўзроўню трошкі ніжэйшага за 40%. Па валютных дэпазітах даюць каля 5,5% гадавых.

«Пры гэтым варта ўлічыць зніжэнне курсу долара ад значэнняў вышэй 15 000 рублёў да ўзроўняў каля 14 500. Калі да высокіх працэнтаў па рублях дадаць бягучае ўмацаванне нацыянальнай валюты да долара, выбар у бок рублёвых дэпазітаў становіцца больш прыкметным», — падкрэсліў Аляксандр Сабодзін падчас анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА.

Пры гэтым эксперт парэкамендаваў, што ва ўмовах няпэўнасці лепш аддаваць перавагу кароткім, аднамесячным дэпазітам і падаўжаць іх у выпадку неабходнасці.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.