Дайджэст


Касмічныя станцыі будуць ткаць робаты-павукі

Амерыканская кампанія распрацоўвае тэхналогію будаўніцтва ў адкрытым космасе, прыкладам для якой выступілі павукі, якія ткуць сваё павуцінне. Сістэма SpіderFab будзе выкарыстоўваць павукападобных робатаў для зборкі буйных аб'ектаў на арбіце, паведамляе Space.com.

24-19

Праект SpіderFab кіраўнік кампаніі Tethers Unlіmіted прадставіў на семінары рабочай групы НАСА па работах у космасе. На думку Роба Хойта, сучасная мадэль вытворчасці касмічных караблёў (усё будуецца і збіраецца на Зямлі, а затым выводзіцца на арбіту) вельмі дарагая і неэфектыўная. Замест яе Хойт прапануе запускаць у космас вуглевалакно, з якога робаты будуць ткаць стрыжнёвыя канструкцыі — аснову для будучых касмічных станцый і апаратаў. Пабудаваныя на арбіце аб'екты не толькі абыдуцца танней, але і будуць прасцей, бо ім не спатрэбіцца вытрымліваць экстрэмальныя ўмовы запуску.

У аснове праекта SpіderFab ляжыць шматрукі робат, які адным «прадзільным органам» вырабляе апорныя элементы канструкцыі, а другімі — злучае іх. Робат перамяшчаецца па сваёй «павуціне», якая расце. Атрымаўшы фінансаванне ад НАСА, Tethers Unlіmіted ужо стварыла невялікі апарат, які вырабляе лёгкія і трывалыя канструкцыі з маткоў вугляроднага валакна з хуткасцю пяць сантыметраў у хвіліну. Цяпер Хойт і яго калегі працуюць над «ткацкай машынай» другога пакалення, каб праз некалькі гадоў вывесці на арбіту дэманстрацыйны спадарожнік з апаратам.

З практычнага пункту гледжання інжынеры могуць пачаць са зборкі зорнага парасона для арбітальнага тэлескопа New Worlds Observer. Такая канструкцыя заклікана закрываць святло ад зорак, тым самым дазваляючы тэлескопу разглядзець экзапланеты на іх арбітах. На Зямлі пакуль можна пабудаваць зорны парасон самае большае 62 метры ў дыяметры, аднак у космасе гэтую велічыню атрымаецца павялічыць больш чым удвая (да 124 метраў), сцвярджае Хойт.

Чалавецтва пяройдзе на энергію Сонца?

Сонечная энергетыка да 2050 года можа стаць асноўнай крыніцай электрычнасці ў свеце дзякуючы скарачэнню выдаткаў на неабходнае абсталяванне, прагназуе Міжнароднае энергетычнае агенцтва (МЭА).

24-18

На сістэмы сонечных панэляў і геліятэрмаэлектрычныя электрастанцыі да таго часу будзе прыпадаць адпаведна 16% і 11% ад агульнага аб'ёму электраэнергіі, што выпрацоўваецца ў свеце. На пачатак 2014-га іх магутнасці складалі 150 ГВт і 4 ГВт адпаведна. Нізкі кошт дасць штуршок да «сонечных» распрацовак. Эксперты агенцтва мяркуюць, што ўжо ў наступнае дзесяцігоддзе сонечная энергетыка стане камерцыйна рэнтабельнай, а затым перасягне па аб'ёмах вырабленай энергіі традыцыйную энергетыку.

Кошт сонечнай энергіі знізіўся да $0,8 за ват у такіх краінах, як Аўстралія, Германія, Італія і Галандыя, у той час як у 2008 годзе яна перавышала $4, і спецыялісты лічаць, што да 2050 года кошт знізіцца да $0,3 за ват.

На фоне надбавак за выкід парніковых газаў, якія растуць і далей будуць накладацца на традыцыйныя віды паліва, ужо да 2025 года надыдзе момант, калі сонечная энергетыка стане канкурэнтаздольнай і прывабнай для прыватных інвестараў.

Паводле даных МЭА, магутнасці сусветнай сонечнай энергетыкі дасягнуць у будучым годзе 200 ГВт — пасля ўводу ў строй новых станцый у Кітаі і Японіі на пяць гадоў раней за намечаны тэрмін. Пачынаючы з 2025 года, устаноўленыя магутнасці будуць узрастаць на 200 ГВт штогод — і ў выніку да 2050 года да 27% энергіі ў свеце будзе выпрацоўвацца на сонечных станцыях розных тыпаў.

Навукоўцы заняліся сямейным шчасцем

Навукоўцы высветлілі, што ляжыць у аснове вернасці людзей адно аднаму. Аказалася, што сучасны чалавек, у адрозненне ад сваіх продкаў, страціў здольнасць улоўліваць палавыя ферамоны іншых людзей.

Lovely beautiful couple

Аўстралійскі антраполаг Майкл Сотард упэўнены, што ў працэсе эвалюцыі людзі страцілі магчымасць успрымаць палавыя ферамоны. Менавіта дзякуючы гэтай асаблівасці чалавек можа спалучаць манагамныя адносіны і жыццё ў грамадстве.

У сваёй кнізе «Нос Адама і станаўленне чалавецтва» вучоны прыйшоў да высновы, што 20 мільёнаў гадоў таму нашы продкі прыцягвалі адно аднаго ў сексуальным плане за кошт пахаў. Аднак у працэсе сацыялізацыі чалавека сувязь паміж нюхам і сексуальнай цягай страцілася. У адваротным выпадку людзі не маглі б заводзіць пастаянныя адносіны, адцягваючыся на іншыя прывабныя аб'екты. «Манагамія, якая ляжыць у аснове бяспекі адной сямейнай структуры, не змагла б вытрымаць сексуальны ціск жыцця ў грамадстве», — адзначыў Сотард.

На думку антраполага, у чалавека, у адрозненне ад іншых млекакормячых, нюх звязаны з участкамі мозга, якія адказваюць за рацыянальныя паводзіны. Менавіта таму ў працэсе эвалюцыі людзі сталі першымі, хто палічыў свае натуральныя пахі непрыемнымі. Паступова яны сталі пазбаўляцца ад іх з дапамогай вады і мыла і штучна надаваць целу прыемны водар. «Эвалюцыя зняла з чалавецтва многія інстынктыўныя рэакцыі на пахі, якія кіруюць іншымі млекакормячымі», — патлумачыў вучоны. На думку Сотарда, у мозгу чалавека яшчэ засталіся ўчасткі, якія рэагуюць на сексуальныя водары, толькі цяпер іх узбуджаюць парфумай.

Іван КУПАРВАС.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.