Ікона


Ікона — жывапісная, радзей разная выява Ісуса Хрыста, Дзевы Марыі, хрысціянскіх святых ці біблейскіх падзей.

* Ікона стала сімвалам прысутнасці Боскага пачатку побач з чалавекам. Асаблівае ўшанаванне абразоў існуе ў праваслаўных і каталіцкіх вернікаў, якія перакананы ў тым, што ікона дазваляе верніку падрыхтавацца да размовы з вышэйшымі сіламі.

* Іканапіс стаў асобным відам творчасці. Абраз ствараецца ў пэўным душэўным стане, часцей за ўсё пасля шматдзённага посту.

* У культуры ўсходніх славян ікона ў шэрагу такіх сакральных рэчаў, як святая вада, свечка, шырока выкарыстоўвалася ў ахоўных і ачышчальных рытуальных дзеяннях. Лічылася, што абраз здольны «асвячаць» сваёй прысутнасцю прастору хаты ці храма. Таму яго ў ліку іншых сакральных рэчаў першым неслі ў новую хату. Для яго рабілі «святое» месца — покуць, якая часцей за ўсё была зарыентавана на ўсход.

* Сярод славян да ікон заўсёды ставіліся з вялікай павагай і пашанай. Часам у сям'і з пакалення да пакалення пераходзіў сямейны ці родавы абраз. Ён лічыўся ахоўнікам хаты і ўсяго роду.

* На Беларусі існаваў такі абрад: калі сын ішоў у войска, маці ў час провадаў неўпрыкмет і ўпотай ад усіх пераварочвала адну з ікон на бажніцы тварам да сцяны. Такія дзеянні выконваліся з адной мэтай — каб салдат вярнуўся дадому і сам перавярнуў ікону тварам да хаты.

Аксана Катовіч, Янка Крук.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».