Вы тут

Навалока. Золь. Мязга. Кунтуш. Каламаз


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» гульня «Размаўляем па-беларуску». Для таго, каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт http://tvrgomel.by або http://3belarus.by і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек.

Разм_па-белар-color

 

Папярэдне ж праверыць сваё веданне роднай мовы можна з дапамогай «Звязды». Ці ведалі вы, што:

Навалока — клуб, воблака (так кажуць пра дым, туман).

Золь — сырое, пранізлівае халоднае надвор'е.

Мязга — частка дрэва паміж карой і драўнінай; жамерыны.

Кунтуш — старадаўні кафтан з адкіднымі рукавамі. Кунтушы калісь насілі пераважна шляхціцы.

Сумыль — маўклівы чалавек.

Каламаз (з «Новай зямлі») — той, хто змазвае колы. У «Новай зямлі» Я. Колас піша:

Не будзе сэнсу з цябе, хлопча:

У гразь жыццё цябе затопча

З тваёй навукай гэтай разам,

І будзеш век ты каламазам!

Гуляць у бірулькі — займацца пустымі справамі, дарэмна губляць час. Яшчэ беларусы скажуць: пераліваць з пустога ў парожняе, насіць ваду рэшатам. Рускі сінонім — толочь воду в ступе. Бірулькамі называліся маленькія драўляныя фігуркі — малаточкі, лапаткі, сякеркі і інш. Дзеці спецыяльным кручком даставалі адну бірульку за другой, не закранаючы астатніх... Такі дзіцячы занятак успрымаўся дарослымі як пустая трата часу...

Навешаць сабак (на каго-небудзь) — нагаварыць на каго-небудзь, абвінаваціць у чым-небудзь, яшчэ можна сказаць: кінуць цень, змяшаць з граззю, па-руску — облить грязью.

Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» кожную суботу ў 11.10—11.25.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.