Вы тут

«Беларусь 2» збірае галерэю партрэтаў герояў


Канал абвясціў аб пачатку маштабнай акцыі памяці «Пераможцы», прымеркаванай да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Вынікам яе мусіць стаць віртуальная фотагалерэя на сайце «Беларусь 2», а асвятляць ход праекта будзе праграма «Тэлераніца».

«Пераможцы» — больш, чым проста творчы праект, гэта даніна памяці ўсім тым, хто сваёй адвагай, храбрасцю і гераізмам адваяваў для нас свабоду і мірнае неба над галавой, — тлумачаць тэлевізійнікі. — Мы хочам нагадаць усім беларусам пра эпізоды тых страшных падзей, якія захаваліся не толькі ва ўспамінах іх непасрэдных сведкаў і ўдзельнікаў, але таксама знайшлі адлюстраванне ў фотаздымках, якія дагэтуль беражліва захоўваюцца ў многіх сем'ях...».

Тых, хто жадае ўзяць удзел у акцыі, просяць даслаць старыя фотаздымкі і аповеды пра сваіх родных і сваякоў, чые лёсы былі абпалены вайной, на электронную скрыню pobedіtelі70@tut.by або на старонку праекта ў сацыяльнай сетцы vk.com/pobedіtelі70. Матэрыялы будуць прымацца цягам усяго 2015 года і размяшчацца на афіцыйным сайце тэлеканала belarus2.by у адмысловай фотагалерэі, даступнай для прагляду як суайчыннікам, так і замежнікам з розных краін свету.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.