Zамор’е


Пра што гавораць мужчыны

Дзякуючы схаванай камеры стала вядома, пра што брытанскія мужчыны гутараць у адсутнасць жанчын. Аказалася, што моцны пол часцей абмяркоўвае не секс і дам, а сям'ю.

24-16

Калі жанчына бачыць у бары мужчын, якія сядзяць шчыльным колам і нешта абмяркоўваюць, ёй, безумоўна, становіцца цікава, у чым сутнасць іх размовы. На шчасце ўсіх жанчын, схаванай камеры, размешчанай у адным з папулярных брытанскіх пабаў, удалося гэта высветліць.

Стваральнікі тэлевізійнай праграмы The Secret Lіfe of the Pub («Тайнае жыццё ў пабе») запісалі больш за 70 гадзін з дапамогай схаваных камер у пабе Lord Nelson, размешчаным у раёне Сабачы Востраў (Іст-Энд, Лондан). Пасля таго, як увесь матэрыял быў прагледжаны і праслуханы, былі зроблены дзіўныя высновы. У прыватнасці, для стваральнікаў ідэі стала нечаканасцю тое, што ў падобнай установе за куфлем піва мужчыны часцей за ўсё абмяркоўваюць дзяцей і адносіны, а не футбол. Пры гэтым выданне адзначае, што таксама ў размовах нярэдка ўсплывала тэма сексу, аднак часцей за ўсё яна абмяркоўвалася ў кантэксце праблем гэтага характару. Дзіўна, што тэма жанчын у моцнага полу практычна не запатрабаваная і абмяркоўваецца толькі час ад часу — і тое ў кантэксце жартаў, а вось мужчынскай дружбе надаецца асаблівая ўвага.

Аднак ёсць верагоднасць, што яны хітравалі, бо ад іх не ўтойвалі, што іх размовы запісваюцца. Праўда, стваральнікі шоу «Тайнае жыццё ў пабе» адзначаюць, што наведвальнікаў установы разнявольвала спіртное і дружалюбная атмасфера, яны хутка забывалі пра камеры і былі даволі шчырымі.

10 шлюбаў і ніводнага разводу!

Жыхарцы Манхэтэна (Нью-Ёрк) прад'яўлена абвінавачванне ў тым, што яна выйшла замуж за дзесяць мужчын і ні разу не развялася. Як паведамляе New York Daіly News, усе гэтыя шлюбы яна заключыла за 11 гадоў.

39-гадовая Ліяна Барыентас, ураджэнка Дамініканы, абвінавачваецца ў падачы фальшывага хадайніцтва на атрыманне пасведчання аб шлюбе і валоданні такімі фальшывымі сведчаннямі. Па кожным пункце абвінавачвання ёй пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі. У дачыненні да яе была распачата праверка пасля таго, як яна чарговы раз выйшла замуж у сакавіку 2010 года. Хоць жанчына сцвярджала, што гэты апошні муж — яе першы і адзіны, паліцыя знайшла яшчэ дзевяць пасведчанняў аб шлюбе, выдадзеных на яе імя. Пры гэтым шэсць з іх былі аформлены за шэсць месяцаў 2002 года, а першы шлюб яна зарэгістравала ў 1999 годзе. У паліцыі пакуль не ведаюць, навошта жанчыне спатрэбілася столькі мужоў.

У 2010 годзе праваахоўныя органы ЗША раскрылі іншую шлюбную аферу. Дзякуючы дзеянням паліцыі жыхарцы нью-ёркскага раёна Бронкс не далі выйсці замуж пяты раз. Сваім шматлікім мужам яна дапамагала атрымаць амерыканскае грамадзянства.

Іван Купарвас

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.