Вы тут

Футбольны мяч


Займальныя факты пра спартыўны снарад, які ўвесь час неміласэрна лупяць нагамі.

24-15

1. У 1872 годзе Англійская футбольная асацыяцыя ўстанавіла стандарт футбольных мячоў. Акружнасць мяча павінна складаць 27—28 дзюймаў (68—71 см), а вага — 368—425 грамаў. Цікава, што памер мяча захаваўся да нашых дзён, а вага ў 1937 годзе павялічаная да 410—425 грамаў і з таго часу застаецца нязменнай.

2. У старажытныя часы ў гульнях, якія чымсьці нагадваюць футбол, у якасці снарада выкарыстоўваліся чарапы жывёл або людзей, абгорнутыя ў скуру, мачавыя пузыры буйной рагатай жывёлы або свіней.

3. Натуральна, што першы футбольны мяч з'явіўся ў Англіі — радзіме футбола. Але цікава тое, што цяпер нашчадкі першага вытворцы футбольных мячоў вырабляюць мячы для іншага нацыянальнага віду спорту — рэгбі.

4. У фінальным матчы чэмпіянату свету 1930 года зборныя Аргенціны і Уругвая доўга не маглі дамовіцца пра тое, якім мячом гуляць. Вырашылі ў першым тайме гуляць аргенцінскім мячом, а ў другім — уругвайскім. Цікава, што прайграючы пасля першага тайма 1:2, уругвайцы змаглі пераламіць ход гульні «сваім» мячом і перамаглі — 4:2.

5. З 1970 года на чэмпіянатах свету гуляюць мячамі фірмы «Адыдас». Да кожнага сусветнага першынства кампанія распрацоўвае новы ўнікальны мяч. Дарэчы, 80% сучасных футбольных мячоў вырабляецца ў Пакістане, прычым вялікая частка з іх — у горадзе Сіялкот.

24-12

6. Пасля перамогі зборнай Іспаніі на чэмпіянаце свету 2010 года мяч, якім гулялі ў фінале, быў прададзены на аўкцыёне за 78 808 долараў ЗША.

7. У 1999 годзе лепшым футбалістам свету быў прызнаны бразілец Рывалда. Атрымаўшы прыз «Залаты мяч», ён распілаваў яго на 60 частак, прымацаваўшы да кожнай сярэбраную пласціну са сваім імем. Гэтыя арыгінальныя падарункі спартсмен раздаў тым, каго палічыў датычнымі да свайго поспеху: таварышам па камандзе, трэнерам і нават прыбіральшчыцы ў раздзявальні стадыёна.

8. Цунамі, якое адбылося пасля наймацнейшага землятрусу каля берагоў Японіі ў сакавіку 2011 года, змыла ў акіян не толькі мяч 16-гадовага Місакі Муракамі, але і ўвесь яго дом у горадзе Рыкудзентаката. Але праз год мяч знайшоўся каля берагоў Аляскі, за 5 тысяч кіламетраў ад Японіі! Яго знайшоў на беразе вострава Мідлетан 51-гадовы Дэвід Бакстэр. Ён знайшоў гаспадара мяча дзякуючы таму, што на снарадзе было напісана імя ўладальніка з роспісамі яго школьных таварышаў. Гэта стала магчымым таму, што жонка Бакстэра была японкай і змагла разабраць надпісы на мячы з назвай школы.

9. Навукоўцы стварылі футбольны мяч, здольны пры ўдарах вырабляць і назапашваць электрычнасць. Плануецца прадаваць яго ў бедных краінах. Бо, пагуляўшы з такім мячом усяго 15 хвілін, можна зарадзіць ад яго тэлефон.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.