Вы тут

Выхадныя пад знакам цяпла і навальніц


У выхадныя на тэрыторыю краіны пачне паступаць цёплае паветра з боку паўднёвага захаду Еўропы і прыйдзе амаль лета, паведаміла спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава.

У суботу ўдзень у асобных раёнах — кароткачасовыя дажджы. Тэмпература ўначы 2-7, удзень — плюс 18-24 градусы, аднак на поўначы яшчэ толькі 15-17. Уначы на нядзелю да плюс 7-12 градусаў, а ўдзень да 18-25 цяпла, на поўначы — 15-17 градусаў.

У панядзелак кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Уначы на панядзелак 8-13 цяпла, а ўдзень — ад плюс 18 градусаў па поўначы да 25 цяпла па поўдні краіны. У аўторак чарговы атмасферны фронт з Заходняй Еўропы прынясе дажджы і навальніцы. Пры навальніцах будзе вецер парывамі да 15-20 м/с, месцамі магчымы град. Уначы 8-14 цяпла, удзень — плюс 18-25 градусаў, аднак на захадзе ўжо толькі 15-18 цяпла.

У сераду зноў пахаладае і паўсюдна пройдуць дажджы. Уначы чакаецца ад 4 цяпла па захадзе, да плюс 13 па ўсходзе краіны. Удзень ужо толькі плюс 8-14 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.