Вы тут

Слухаць і чуць


Сёлета ў першым квартале ў Крупскім раённым выканаўчым камітэце прайшло 11 прамых тэлефонных ліній. Прадстаўнікі ўлады аператыўна рэагуюць на звароты людзей. Усе пытанні, якія патрабуюць неадкладнага рашэння, бяруцца райвыканкамам на кантроль да іх канчатковага выканання.

Неаднаразова жыхары Крупак звярталіся з просьбай будаваць магазін «Еўраопт» у раённым цэнтры. Як растлумачылі ў райвыканкаме, сёння таварыства з абмежаванай адказнасцю «Таццяна» узводзіць буйны гандлёва-забаўляльны цэнтр агульнай плошчай звыш 5,5 тыс. квадратных метраў. Тут размесцяцца крамы, кавярня, гасцініца. Акрамя таго, у мінулым годзе ТАА «Еўрагандаль» сумесна з ТАА «Таццяна» заключылі папярэдні дагавор арэнды. Плануецца, што восенню наступнага года частка гандлёвага цэнтра будзе аддадзена пад «Еўраопт».

Таксама прасілі расшырыць плошчу камісійнага магазіна для таго, каб была магчымасць здаць туды на рэалізацыю не толькі адзенне, але мэблю, электратэхніку і іншыя прадметы. Паводле гэтага звароту старшыня райвыканкама Ігар Часнок даў распараджэнне кіраўніку праўлення Крупскага раённага спажывецкага таварыства карпатліва папрацаваць над пытаннем і аб выніках праінфармаваць насельніцтва.

Гараджане, што пражываюць у завулку Магістральны, цікавіліся, ці будзе праводзіцца добраўпарадкаванне тэрыторыі пры доме. Камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Жылцеплабуд» распрацавала з філіялам КУП «Мінскаблдарбуд» сумесны план. Згодна з ім да канца чэрвеня гэтага года мяркуецца ўладкаваць дарожныя і тратуарныя бардзюры, а таксама заасфальтаваць праезную частку.

Жыхары гарадскога пасёлка Бобр незадаволеныя водазабеспячэннем у населеным пункце. Пытанне накіравана на рэагаванне ў адкрытае акцыянернае таварыства «Кляновічы». Там адказалі, што адміністрацыя разглядала пытанне аб уладкаванні дзвюх водазаборных калонак і падключэнні іх да цэнтральнай сістэмы водаправода. Але яно пакуль застаецца адкрытым і стаіць на кантролі ў сельгаспрадпрыемстве і райвыканкаме.

— Гэта толькі частка актуальных пытанняў, якія паступілі на прамыя тэлефонныя лініі, — адзначыла загадчыца сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Вольга Шчаглова. — З кожным разам колькасць праблемных пытанняў змяншаецца.

Як лічыць спецыяліст, скарачэнне званкоў — вынік планамернай і сістэмнай работы са зваротамі грамадзян, якая вядзецца ў раённым выканаўчым камітэце штодзённа.

Юрый Дудко

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.