Вы тут

Гэта ўсё, што засталося ад брата


Я даўно чытаю газету «Звязда», але пішу ўпершыню. Маю да вас вялікую просьбу.

Мой брат Фёдар Васілевіч Радчук, 1920 года нараджэння, да вайны скончыў школу сяржантаў. Разам з ім вучыліся яго таварышы Міхаіл Смаляк з вёскі Дуброва тады Васілевіцкага раёна і Фёдар Коцур з вёскі Крынкі Ліскаўскага сельсавета Рэчыцкага раёна. Служыў брат пад Масквой у горадзе Калініне.

У 1941 годзе мы атрымалі ад Федзі апошняе пісьмо ў канверціку-трохкутніку: «Родная мамачка, пішу табе пад арэхавым кустом у час перадышкі. Пасля бамбёжкі не відаць тут белага свету, усё гарыць. У мяне гармата з Алёксаву хату...». Ну і гэтак далей. Брат служыў у цяжкай артылерыі.

Яго таварыш Фёдар Коцур прыязджаў потым у водпуск, прыходзіў да нас у вёску Елізаравічы.

У нас былі яшчэ фотаздымкі, дзе гэтыя хлопцы ўжо ў форме сяржантаў, але нашу вёску спалілі. Мы ўцякалі ў лес у чым стаялі — згарэла ўсё чыста! А вось гэтая картачка цудам захавалася. Яна была ў маіх кніжках, а кніжкі я склала ў выварку і вынесла на агарод...

Такім чынам, гэта — першая картачка брата і адзіная памяць пра яго. Калі ласка, надрукуйце фота ў газеце. А раптам хоць праз 70 гадоў ды я дазнаюся, дзе гэтыя хлопцы загінулі.

Прабачце, калі напісала вам дрэнна. Мне ўжо 88 гадоў.

Кацярына Васілеўна Сомава,

Рэчыцкі р-н.

Ад рэдакцыі.

 

З задавальненнем выконваем гэтую просьбу і разам з нашай чытачкай Кацярынай Васілеўнай спадзяёмся: а раптам і сапраўды нехта пазнае гэтых хлопцаў, нехта адгукнецца...

А яшчэ вельмі хочацца верыць, што ніякая вайна больш не будзе забіраць ды калечыць жыцці — нашых бацькоў, нашых братоў ды сясцёр, нашых дзяцей...

[caption id="attachment_80831" align="alignnone" width="600"]24-47 Фё­дар Рад­чук (зле­ва).[/caption]

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.