Вы тут

Пра ветэранаў клапоцяцца


Пенсіі з павышэннем

Пенсіі ў ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны значна вышэйшыя, чым сярэдні памер пенсіі па ўзросце. Пра гэта падчас анлайн-канферэнцыі на сайтах Міністэрства працы і сацыяльнай абароны і БЕЛТА паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны  Марыяна Шчоткіна. Так, сярэдні памер пенсіі па ўзросце інвалідаў вайны ў сакавіку-красавіку склаў 4 млн 836 тысяч рублёў. Для параўнання: сярэдні памер пенсіі па ўзросце складае 2 млн 748 тысяч рублёў.

24-64

З улікам асаблівага статусу ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, іх заслуг перад дзяржавай і грамадствам да іх пенсій устаноўлены павышэнні. Так, памеры павышэння сёння складаюць для інвалідаў вайны першай і другой групы 1 млн 428 тысяч 100 рублёў (400% мінімальнай пенсіі па ўзросце), для інвалідаў трэцяй групы і ўдзельнікаў вайны — 892 тысячы 563 рублі (250% мінімальнай пенсіі па ўзросце).

Да пенсій гэтым катэгорыям грамадзян таксама прыплюсоўваюцца даплаты ў памерах 267 769 рублёў — людзям, старэйшым за 75 гадоў, і 357 025 рублёў — людзям, старэйшым за 80 гадоў.

Што датычыцца павышэння пенсій, то працоўныя пенсіі ветэранам вайны пералічваюцца (як і ўсім пенсіянерам) у сувязі з ростам сярэдняй заработнай платы работнікаў і змяненнем велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва.

Дапамога да свята

Практычна завершана выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да 70-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Яна пачалася 1 красавіка. Героі Савецкага Саюза і асобы, якія ўзнагароджаны ордэнамі Славы трох ступеняў атрымалі па 10 млн рублёў, інваліды і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны — па 8 млн рублёў, астатнія катэгорыі ветэранаў і асобы, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, — па 3,5 млн рублёў.

Усяго матэрыяльную дапамогу атрымалі 44,1 тысячы чалавек, або 99% унесеных у выплатные ведамасці.

Аднаразовая матэрыяльная дапамога, не атрыманая ў сувязі са смерцю атрымальніка ў перыяд выплаты (з 1 красавіка да 1 мая), па словах Марыяны Шчоткінай, членам сям'і не выплачваецца.

Быт не забыты

У нашай краіне штогод праводзіцца абследаванне матэрыяльна-бытавога становішча ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і асоб, якія пацярпелі ад наступстваў вайны. Так, у першым квартале бягучага года былі абследаваны ўмовы пражывання 16,8 тысячы ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і 26,1 тысячы асоб, што пацярпелі ад наступстваў вайны.

Усе яны атрымліваюць дапамогу ў рамонце кватэр, дамоў, печаў, электраправодак, устаноўцы пажарных апавяшчальнікаў і інш. Вырашаюцца бытавыя праблемы — па апрацоўцы прысядзібных участкаў, забеспячэнні палівам, прадастаўленні сацыяльных паслуг. Просьбы ветэранаў улічваюцца і выконваюцца ў адпаведнасці з планамі мерапрыемстваў, зацверджанымі ў выканкамах, гарадскіх адміністрацыях, сельскіх выканкамах.

Сацыяльныя паслугі дома атрымліваюць усе ветэраны і пацярпелыя ад наступстваў вайны, якія маюць у гэтым патрэбу. У дамах-інтэрнатах для састарэлых і інвалідаў пражываюць 126 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і 129 грамадзян, якія пацярпелі ў гады вайны. Калі няма працаздольных дзяцей або яны з'яўляюцца інвалідамі першай і другой груп, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і грамадзяне, якія пацярпелі ў гады вайны, пражываюць у дамах-інтэрнатах на ўмовах дзяржзабеспячэння.

Святлана Бусько

ДАРЭЧЫ

Магчымасць увядзення новага статусу — «дзеці вайны», па словах міністра працы і сацыяльнай абароны, у нашай краіне не разглядаецца. Законам Рэспублікі Беларусь ад 17 красавіка 1992 года «Аб ветэранах» устаноўлены катэгорыі грамадзян, якія пацярпелі ад наступстваў Вялікай Айчыннай вайны. Прававы статус іншым катэгорыям грамадзян, што пацярпелі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку дзецям вайны, заканадаўствам не ўстаноўлены.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.