Вы тут

«Могілкі прыведзены ў належны стан»


«У Віцебскім раёне сярод лясоў, у васьмі кіламетрах ад горада, ёсць вёска Шалыгі. Да вайны яна была вялікая і прыгожая, і жылі там добрыя людзі. Але потым усё змянілася. Падчас першай мабілізацыі з вёскі сышлі мужчыны — хто на фронт, хто ў партызаны, — пісаў у рэдакцыю спадар Зелянкевіч з Мінска. — У Шалыгах засталіся жанчыны, старыя ды дзеці. Акрай быў партызанскі: ляцелі пад адхон цягнікі, узрываліся масты... Пасля чарговай такой аперацыі немцы спалілі вёску, а людзей — каго забілі, каго пагналі ў канцлагер. Адтуль, як і з фронту, дамоў вярнуўся мала хто... Вяскоўцаў, якія паміралі ўжо ў мірны час, хавалі на мясцовых могілках. Свой вечны спачын знайшлі там і ветэраны Вялікай Айчыннай вайны Святчанка, Іваноў, Карпаў, Яфрэменка, Кацар, Лісукоў, Смалеўскі, Ткачоў ды іншыя. І крыўдна, што цяпер да іх магіл не падысці: усё пазарастала... Просім навесці парадак, зрэзаць старыя дрэвы, павысякаць кусты, абгарадзіць могілкі».

Зварот спадара Зелянкевіча разгледжаны з выездам на месца. Як паведаміла пасля яго намеснік старшыні Віцебскага райвыканкама Ксенія Карабач, на грамадзянскіх могілках вёскі Шалыгі Мазолаўскага сельсавета воінскія пахаванні не праводзіліся, магілы памерлых даглядаюць іх сваякі. Аднак (даслоўна) «у рамках правядзення раённага суботніка па добраўпарадкаванні тэрыторыі раёна на грамадзянскіх могілках вёскі Шалыгі выдалены аварыйныя дрэвы, праведзена санітарная высечка кустоўя, пахаванні прыведзены ў належны санітарны стан. З прычыны таго, што могілкі размешчаны ў лясным масіве, устаноўку агароджы лічым немэтазгоднай».

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.