Вы тут

А які твой экалагічны след?


Памятаеце, як казаў Маленькі прынц: «Ёсць такое цвёрдае правіла.. Устаў раніцай, умыўся, прывёў сябе ў парадак — і адразу прывядзі ў парадак сваю планету». Навошта? Хаця б для таго, каб праз 100-200 гадоў твае ўнукі і праўнукі маглі бегаць па зялёнай траўцы, дыхаць чыстым паветрам... Сапраўды, ці многія з нас, робячы чарговы крок, думаюць пра тое, які след мы пакінем пасля сябе? Як вы дабіраецеся на працу — пешшу ці на ровары? Ці выкідваеце батарэйкі ў адмысловыя кантэйнеры? Ці здаяце паперу ў макулатуру? А можа, выкарыстоўваеце пластыкавыя пакеты ды бутэлькі другасна? Яшчэ раз задумацца над сваім ладам жыцця беларусаў заклікаюць арганізатары Тыдня ўстойлівага развіцця, які пройдзе з 24 красавіка па 22 мая.

[caption id="attachment_80801" align="alignnone" width="600"]24-65 Самая магутная ў свеце гідраэлектрастанцыя на рацэ Янцзы ў Кітаі.[/caption]

У межах Тыдня ўстойлівага развіцця (назва сімвалічная, бо не надта мілагучна гучыць «месячнік») запланавана больш за 120 мерапрыемстваў ва ўсіх рэгіёнах краіны. Майстар-класы, круглыя сталы, конкурсы, мясцовыя фестывалі, экалагічныя, сацыяльныя і культурныя акцыі, семінары... Вынікі будуць падводзіцца на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, дзе пойдзе гаворка ў тым ліку і пра тое, як правільна траціць чалавечыя, прыродныя і фінансавыя рэсурсы, каб іх хапіла не толькі нам, але і будучым пакаленням.

Гартаю каляндар падзей Тыдня ўстойлівага развіцця — і прыемна здзіўляюся: шмат цікавых ініцыятыў маюць практычную накіраванасць. У прыватнасці ў вёсцы Дубінка, што ў Гродзенскай вобласці, пройдзе перасоўны фрымаркет (бясплатны кірмаш), дзе вяскоўцаў будуць вучыць раздзельнаму збору смецця, дадатковым крыніцам заробку. Фермеры-жанчыны Гродзенскай вобласці выступілі з ініцыятывай правесці семінар па арганічным земляробстве, на Віцебшчыне будуць ачышчаць раку ад смецця...

— Напярэдадні Тыдня ўстойлівага развіцця праводзіўся конкурс на найлепшую мясцовую ініцыятыву, — распавёў каардынатар кірунку «Устойлівае развіццё» Праграмы падтрымкі Беларусі Федэральнага ўрада Германіі Аляксандр ПЕРАСЫПКІН. — Мы атрымалі больш за 130 заявак з розных рэгіёнаў Беларусі. Найбольш актыўнымі ўдзельнікамі конкурсу аказаліся Віцебскі, Гродзенскі і Брэсцкі рэгіёны (60% ад усіх заявак). Больш за ўсё ініцыятыў звязана з адукацыяй і працай у інтарэсах устойлівага развіцця, з энергаэфектыўнасцю, выкарыстаннем аднаўляльных крыніц энергіі, аграэкатурызмам, арганічным земляробствам. Многія з іх атрымалі фінансавую падтрымку. Галоўная ідэя мерапрыемства — узмацніць рух за ўстойлівае развіццё ў Беларусі, абудзіць ініцыятыву ў нашых людзях, паспрыяць больш актыўнаму ўзаемадзеянню дзяржаўных органаў, грамадскіх арганізацый і бізнесу. У гэтым напрамку ўжо шмат чаго робіцца. У прыватнасці летась урадам распрацоўвалася канцэпцыя новай Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Беларусі да 2030 года. Больш за 20 стратэгій маецца на мясцовым узроўні.

Надзея ДРЫЛА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.