Вы тут

Барацьба за медалі без беларусаў


На чэмпіянаце свету па футзале, які гэтымі днямі праходзіць у Беларусі, наша дружына саступіла ў чвэрцьфінале Парагваю і пакінула спаборніцтвы.

24-57

Калі наша зборная выйшла з групавой стадыі, дзе апярэдзіла моцных бразільцаў і баяздольных аўстралійцаў, гэта ўжо многімі расцэньвалася як добры вынік. Але хлопцы марылі пра медалі і п'едэстал. Яны не збіраліся спыняцца на дасягнутым. Аднак матч з Парагваем, які на апошнім першынстве свету стаў сярэбраным прызёрам, радасці не прынёс. Хутчэй, наадварот. Лік 4:0 на карысць парагвайцаў кажа сам за сябе. Хлопцы ў паласатых чырвона-белых футболках былі відавочна мацнейшымі за беларусаў. Яны цудоўна камбініравалі на паркеце Палаца спорту, трымалі мяч і выдатна рэалізоўвалі свае моманты.

— Парагвай — самая моцная і вопытная каманда сярод тых, з кім мы сустракаліся на чэмпіянаце свету, — заўважыў пасля матча наш варатар Дзмітрый Кудзі. — Але, шчыра кажучы, мы з імі гулялі не ў свой футбол. Сапернік перайграў нас на класе.

— Мне здаецца, што сустрэч менавіта з такімі камандамі, як Парагвай, Уругвай, Калумбія, нашай зборнай вельмі не хапае.

— Так, калі б мы варыліся ў гэтым паўднёваамерыканскім «катле», прагрэсу, развіцця ад гэтага было б больш.

Астатнія чвэрцьфіналы прынеслі наступныя вынікі: Уругвай — Бельгія — 4:5, Калумбія — Расія — 5:3, Аргенціна — Чэхія — 3:2. Такім чынам у паўфіналах, якія пройдуць сёння на «Мінск-Арэне», сустрэнуцца Бельгія — Калумбія, Парагвай — Аргенціна.

Тарас ШЧЫРЫ.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.