Вы тут

Тры дадатковыя дні на роздум


ацверджаны тэрміны правядзення ў 2015 годзе ўступнай кампаніі ў вышэйшых навучальных установах.

24-58

24-58

 

Прыём дакументаў на бюджэтныя месцы на ўсе формы навучання будзе весціся ў дзяржаўных ВНУ з 8 па 15 ліпеня, гэта значыць, што ў параўнанні з мінулым годам у абітурыентаў будуць тры дадатковыя дні, каб вызначацца з выбарам навучальнай установы і спецыяльнасці.

Уступныя іспыты ў ВНУ сілавых ведамстваў пройдуць з 16 па 19 ліпеня, у творчых ВНУ — з 16 па 25 ліпеня, а ва ўсіх астатніх — з 16 па 21 ліпеня. Залічэнне абітурыентаў на бюджэтныя месцы ў вышэйшыя навучальныя ўстановы МУС і МНС, а таксама ў Інстытут пагранслужбы і Ваенную акадэмію пройдзе па 23 ліпеня, у Акадэмію мастацтваў, Акадэмію музыкі і Універсітэт культуры — па 29 ліпеня. У іншыя ВНУ — па 25 ліпеня.

Дакументы на платную форму навучання ў ВНУ сілавых ведамстваў будуць прымацца па 29 ліпеня, у творчых ВНУ — па 31 ліпеня, ва ўсіх іншых — па 2 жніўня.

Тэрміны прыёму на завочную форму навучання ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю традыцыйныя — з 1 па 30 лістапада.

У тым выпадку, калі ў якой-небудзь ВНУ застануцца незапоўненыя бюджэтныя месцы, будзе аб'яўлены дадатковы набор. Дакументы ад абітурыентаў, што паступаюць у рамках дадатковага набору, у ВНУ сілавых ведамстваў будуць прымацца з 24 па 26 ліпеня. У творчых ВНУ — з 30 па 31 ліпеня, а ва ўсіх астатніх — з 26 па 28 ліпеня.

Надзея НІКАЛАЕВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».