Кісель


Кісель — традыцыйная страва ўсходніх славян, якую гатавалі як у паўсядзённым жыцці, так і ў святочныя дні. Яго гатавалі з запаранай мукі, пазней крухмалу, з дабаўленнем соку або сушаных ягад. Для жалобнага стала кісель варылі з сушанымі грыбамі. Некаторыя гаспадыні гатавалі кісель такім густым, што яго можна было рэзаць нажом. Разам з кісялём на стол неслі мёд, малако, масла.

* Прыгатаванне кісялю было прымеркавана да шэрагу святочных дзён. Напрыклад, яго варылі напярэдадні Каляд, каб «задобрыць» мароз. Страву ставілі на акно, выносілі на веснічкі або вылівалі ў агародзе , пры гэтым прыгаворвалі: «Мароз, мароз! Хадзі куццю (кісель) есці! Каб ты не марозіў ячменю, пшаніцы, гароху, сачавіцы, проса, грэчкі і ўсяго, што мне Бог судзіць пасеяць!»

* На Беларусі кісель для мядзведзя варылі на Камаедзіцу (6 красавіка). Лічылася, што ў гэты дзень мядзведзь абуджаецца ад сну, і, каб задобрыць ляснога гаспадара, на стол у гэты дзень трэба было ставіць раслінную ежу: камы з гароху, аўсяны кісель і г.д.

* Кісель быў галоўнай сялянскай стравай на працягу Вялікага сямітыднёвага посту. Таму зусім не выпадкова ён мог з'явіцца і на святочным стале на Вялікдзень: «Даволі часта разгаўленне пачыналася не са скаромнай, а з поснай ежы: з аўсянога кісялю, прыгатаванага ў Чысты чацвер».

* Беларусы варылі кісель на Ушэсце, а таксама ў дзень святога Юр'я. У народзе верылі, што разам з парай да нябёсаў узносяцца самыя патаемныя думкі і пажаданні людзей. Цікава і тое, што ў дзень пачатку і заканчэння збору ячменю абавязкова варылі аўсяны кісель.

Аксана Катовіч, Янка Крук.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.