Вы тут

«З сабой у вашу краіну прывёз паліто»


Беларускі клімат, навіны пра чэмпіянат у інтэрнэце і нечаканыя падабенствы паміж нашым і бразільскім футзалам. Жуліа Сэзар, капітан зборнай Бразіліі па футзале, адказаў на пытанні «Звязды».

[caption id="attachment_80974" align="alignnone" width="600"]25-11 Жуліа Сэзар (у цэнтры) у матчы з Уругваем.[/caption]

—У Беларусі футзалісты паралельна са спортам яшчэ дзесьці працуюць. А ці з'яўляецца футзал прафесійным у Бразіліі?

— Ён на палову прафесійны спорт у нашай краіне. Найлепшым футзалістам плацяць канкрэтна за матчы, за галы. Большасці футзалістаў даводзіцца яшчэ дзесьці працаваць. Што тычыцца мяне, працую гандлёвым агентам і прадаю мэблю.

— У нас у футзал многія гульцы пераходзяць з вялікага футбола, калі там у іх нешта не атрымалася. Вы таксама спачатку гулялі на вялікім полі?

— І ў нас гульцы перамяшчаюцца з адной разнавіднасці футбола ў другую. У тым ліку я гуляў 11 на 11 за розныя паўпрафесійныя каманды, але пасля вырашыў перайсці ў зальны варыянт.

— Дарэчы, ці знаёмы вы са славутымі футбалістамі, якія выступаюць за зборную Бразіліі?

— Мы добрыя прыяцелі з Фалькаа. У нашай краіне яго лічаць найлепшым міні-футбалістам (тройчы прызнаваўся найлепшым гульцом свету — Аўт.)

— Цікава, а што вы шукалі ў інтэрнэце пра Беларусь перад адлётам у нашу краіну?

— Перш-наперш звесткі пра кліматычныя ўмовы, а таксама інфармацыю пра чэмпіянат свету. Яе, між іншым, аказалася даволі шмат. І я літаральна за 10 хвілін даведаўся ўсё, што хацеў.

Як толькі ваша зборная прыляцела ў Мінск, у вас адразу захварэла некалькі гульцоў. Надвор'я не спужаліся? Цёплыя рэчы з сабой узялі?

— У Бразіліі зараз 20-25 градусаў цяпла. З сабой у Беларусь я ўзяў паліто, бо ведаў, куды еду. Аднак, як бачна, не ўсе гэта зрабілі.

Тарас ШЧЫРЫ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».