Вы тут

Пытанне ўступлення Украіны ў НАТА будзе вырашацца на рэферэндуме


Рашэнне аб уступленні Украіны ў НАТА — суверэнны выбар украінскага народа, і таму гэтае пытанне будзе вырашацца толькі на агульнанацыянальным рэферэндуме. Такую заяву зрабіў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка, выступаючы ў эфіры тэлеканала «І-тэле». Пры гэтым украінскі прэзідэнт падкрэсліў, што ў Кіеве ёсць яснае разуменне: для інтэграцыі ў структуры Паўночнаатлантычнага альянсу суіскальнікам «трэба адпавядаць пэўным умовам». «Мы шмат працавалі над умацаваннем і мадэрнізацыяй нашых узброеных сіл, і сёння маем неабходны для самаабароны вопыт», — дадаў ён. Адначасова Парашэнка дапусціў, што прамое ўступленне ў НАТА — не адзіны шлях еўраатлантычнай інтэграцыі Украіны ў абароннай сферы. «Магчыма, праз некалькі гадоў у Еўрасаюза ўжо будзе ўласная абаронная структура, адзіная сістэма рэагавання, — адзначыў ён.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.