Вы тут

Казахстан выбірае прэзідэнта


Заўтра ў Казахстане пройдуць датэрміновыя выбары. Як паведаміў пасол Казахстана ў Беларусі Ергалі БУЛЕГЕНАЎ, на гэта перш за ўсё паўплываў той факт, што на 2016 год выпадала б адразу дзве выбарчыя кампаніі: і прэзідэнцкая, і парламенцкая. Таму было прынята рашэнне правесці прэзідэнцкія выбары раней.

— Пасля ўсіх працэдур па рэгістрацыі кандыдатаў Цэнтральная выбарчая камісія зарэгістравала трох кандыдатаў у прэзідэнты, — праінфармаваў дыпламат. — Гэта дзейны прэзідэнт Нурсултан Назарбаеў, які быў вылучаны на з'ездзе партыі «Нур Атан», прадстаўнік Народнай камуністычнай партыі Тургун Сыздыкаў і самавылучэнец Абельгазі Кусаінаў. Апошні вельмі вядомы ў Казахстане: ён быў сенатарам, займаў розныя дзяржаўныя пасады, быў кіраўніком рэгіёна, міністрам...

Выбары ў Казахстане будуць праходзіць толькі ў гэту нядзелю, а датэрміновае галасаванне ў краіне не прадугледжваецца.

— Нашым урадам робіцца ўсё магчымае, каб выбары былі адкрытымі, дэмакратычнымі, для ўсіх кандыдатаў ствараюцца роўныя ўмовы, — падкрэсліў Ергалі Булегенаў.

Плануецца, што ў выбарах прыме ўдзел больш за 9 мільёнаў грамадзян Казахстана.

— На 64 участках за мяжой сфарміраваны выбарчыя камісіі. У Беларусі працуе ўчастковая выбарчая камісія №213, яна размяшчаецца ў Пасольстве Рэспублікі Казастан па адрасе вул. Куйбышава, 12. Акрамя таго, ёсць яшчэ адзін участак у Брэсце, дзе знаходзіцца консульства Казахстана. Ён разлічаны на Брэсцкую і Гродзенскую вобласці.

Як заўважыў дыпламат, да кампаніі праяўляюць інтарэс амаль усе грамадзяне.

— Гэта працэс абсалютна добраахвотны. Ва ўсіх рэгіёнах краіны ідзе актыўная падрыхтоўка да выбараў, трэба, каб кожны адчуў, што яго голас — вельмі важны. Нават тут, у Беларусі, студэнты, курсанты Ваеннай акадэміі таксама прыходзяць у пасольства, цікавяцца. Сярод іх, дарэчы, ёсць 84 чалавекі, якія будуць галасаваць упершыню, для іх гэта вельмі хвалююча.

У ЕАЭС — перспектыўная будучыня

Гаворачы пра супрацоўніцтва ў рамках Еўразійскага саюза, Ергалі Булегенаў заўважыў, што прыйдзе час, калі ўсе мы будзем ганарыцца гэтым аб'яднаннем.

Па словах пасла, праз некаторы час ЕАЭС стане адным з наймацнейшых рэгіянальных аб'яднанняў, з якім будуць лічыцца.

— Прэзідэнт Казахстана заклікаў сваіх калег зрабіць так, каб да 2050 года гэты наш саюз увайшоў у тройку самых моцных аб'яднанняў такога тыпу.

Надзея ЮШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.