Вы тут

Прагулка дзеля сустрэчы з... дрэвамі


25 красавіка а 12 гадзіне ў Мінску стартуе прагулка-экскурсія «Стагадовыя дрэвы горада». Яе арганізатарамі выступаюць кампанія «Гарадскі ляснічы» таварыства «Зялёная сетка». Агульная працягласць маршруту — 12 кіламетраў.

Мерапрыемства пройдзе ў рамках Міжнароднага дня Зямлі. Усе ахвотныя змогуць пазнаёміцца з гарадскімі дрэвамі, чый узрост 100 і больш гадоў, якія перажылі Першую і Другую сусветныя войны, а некаторыя — вайну з Напалеонам.

Прагулка пачнецца ад аднаго з самых вядомых дрэў Мінска — дуба на вуліцы Беларускай. Менавіта побач з ім у канцы 1940-х гадоў было знойдзена цела забітага Саламона Міхоэлса — драматурга, рэжысёра, арганізатара яўрэйскага антыфашысцкага руху. Але ёсць і яшчэ больш старажытная легенда ў гэтага месца, пра якую можна будзе даведацца падчас экскурсіі. Далей маршрут пройдзе па самых прыгожых мясцінах сталіцы. Можна будзе абняць губернатарскую ліпу — адно з першых дрэў Губернатарскага саду, цяпер — парку Горкага. Менавіта тут растуць самыя старыя дрэвы горада, якім ужо больш за 200 гадоў. Завершыцца мерапрыемства ў Аляксандраўскім скверы (на Панікоўцы) каля самага прыгожага дрэва ў горадзе.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.