Вы тут

Баль пакаленняў


Па ініцыятыве абласной арганізацыі Беларускага саюза жанчын у Гродне прайшоў дабрачынны баль пакаленняў, прысвечаны 70-годдзю Вялікай Перамогі.

Галоўнымі гасцямі Сенатарскай залы Новага замка былі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. А самым хвалюючым момантам балю стаў вальс Перамогі ў гонар жанчын-ветэранаў. Ушанавалі лаўрэатаў абласнога этапу конкурсу «Жанчына года-2014», прайшлі майстар-класы па старадаўніх і сучасных танцах, правялі аўкцыён вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці, арганізавалі выстаўку-продаж работ рамеснікаў. Выручаныя грошы накіраваны на рэканструкцыю вайсковых могілак па вуліцы Белуша ў Гродне.

Барыс ПРАКОПЧЫК

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.