Вы тут

Кірмаш немясцовага маштабу


У Брэсце пачала работу міжнародная выстава-кірмаш «Брэст. Садружнасць-2015». Гэта сямнаццаты па ліку форум, на якім збіраюцца айчынныя і замежныя вытворцы, а таксама праводзяць перамовы дзелавыя людзі. Для брастаўчан і гасцей горада выстава ў легкаатлетычным манежы становіцца яшчэ і нагодай набыць тавары без гандлёвай надбаўкі. Такую магчымасць наведвальнікам даюць каля сотні кампаній.

На кірмашы прадстаўлены мясныя, хлеба-булачныя вырабы, рыба, кансервы і іншая смачная прадукцыя. Цікавасць шматлікіх гасцей «Садружнасці» выклікаюць будаўнічыя матэрыялы, мэбля, бытавая тэхніка. Ёсць таксама адзенне, абутак, цацкі. На другі дзень выставы-кірмашу запланаваны форум вытворцаў і пастаўшчыкоў «Дзелавы Брэст».

Святлана ЯСКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.