Вы тут

Вада ёсць, дачкі няма


Па словах 25-гадовай жанчыны з вёскі Заполле Калінкавіцкага раёна, яна ненадоўга адышла да калодзежа, пакінуўшы ў хаце двухгадовую дзяўчынку. Гэтага часу хапіла, каб у доме пачаўся пажар.

Гаспадыня ўбачыла, што з вокнаў ідзе дым, забегла ўнутр, схапіла дачку і вынесла яе на вуліцу. Дзяўчынку шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы з апёкамі 40% цела. Аднак выратаваць дзіця не атрымалася, яно памерла ад атрыманых траўм. Як паведамілі ў цэнтры прапаганды Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС, прычыны пажару высвятляюцца.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.