Вы тут

Кожнае выданне — шэдэўр!


У межах ХІ Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў «Кніжная культура Беларусі ХІ — пачатку ХХ ст.» у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрылася выстаўка «Радзівілы і кніга», прысвечаная творчым асобам аднаго з найбуйнейшых магнацкіх родаў Еўропы. Выданні, прадстаўленыя ў экспазіцыі, датуюцца XVII — ХХ стагоддзямі, многія з іх маюцца ў нашай краіне ў адзінкавых экзэмплярах, некаторыя — нядаўна вернуты ў Беларусь пры падтрымцы дзяржавы і прыватных асоб. Шырокай публіцы дэманструюцца ўпершыню.

Адкрыццёдрукарняўібібліятэк, выдавецкаяіасветніцкаядзейнасць, стварэннепершагаўБеларусіпрафесійнагатэатра. ГэтыяпадзеіцесназвязаныязімёнаміпрадстаўнікоўрозныхпакаленняўстаражытнагародуРадзівілаў. ІхбібліятэкаўНясвіжыбылазаснаванаў XVII ст. істалааднойзнайбуйнейшыхкніжніцукраіне. Тут захоўваліся не толькі старадрукі, але і асноўныя рукапісы, архіўныя матэрыялы ўсяго роду.
У сярэдзіне XVIII ст. бібліятэка Ра-
дзівілаў налічвала 9 тысяч тамоў, а ў 1772 годзе — больш як 20 тысяч. Кнігі антычных аўтараў, гістарычныя і юрыдычныя выданні, рэфармацыйныя творы дзякуючы магнатам былі даступныя для шматлікіх адукаваных людзей таго часу. У кнігах з радзівілаўскага збору шмат маргіналій, экслібрысаў, пячатак, якія сведчаць пра жывы інтарэс да бібліятэкі як да дзяржаўнага кнігасховішча.

Намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, кандыдат культуралогіі Алесь Суша падчас адкрыцця выстаўкі распавёў:

— Так сталася, што «буржуі», як называлі Радзівілаў у савецкіх энцыклапедыях, з цягам часу сталі сябрамі старога беларускага вялікакняжаскага грамадства, паўнавартаснымі ўдзельнікамі культурнага працэсу. І сёння ў Нясвіжы, Міры, Мінску кажуць «нашы Радзівілы» ў самым добрым разуменні. Яны спрычыніліся да таго, каб Беларусь стала краем з багатай культурай, падтрымлівалі кнігавыданне. Так, першая друкарня на тэрыторыі Беларусі была заснаваная ў Брэсце пры падтрымцы Радзівілаў. З іншага боку, прадстаўнікі гэтага магнацкага роду здолелі сябе паказаць і як творцы на літаратурнай, навуковай ніве, і многія з прадстаўленых на выстаўцы выданняў — добрае пацвярджэнне таму. Тут безліч каштоўных, багатых па геаграфіі, мовах, жанрах, значэнні твораў, кніжных помнікаў, што складаюць частку нашай культуры. Сёння мы паказваем і помнікі, якія раней ніколі не выстаўляліся. Некаторыя з іх трапілі ў зборы Нацыянальнай бібліятэкі зусім нядаўна. Нешта набытае, нешта атрымана ў падарунак. Тут варта падзякаваць спадарыні Моніцы Банькоўскі са Швейцарыі, якая не так даўно перадала нам шэраг цікавых выданняў.

Так, у наведвальнікаў выстаўкі, што праходзіць у музеі кнігі НББ, ёсць унікальная магчымасць убачыць адзіны на Беларусі экзэмпляр выдання XVIII ст. драматычных твораў Францішкі Уршулі Радзівіл «Камедыі і трагедыі» з гравюрамі Міхала Жукоўскага, зробленымі па эскізах княгіні. Знаўца творчасці Францішкі Уршулі Радзівіл, доктар філалагічных навук Жанна Некрашэвіч-Кароткая падкрэсліла:

— Радзівілы былі носьбітамі высокай культуры. Важна было не тое, што яны мелі шмат грошай, але тое, як яны імі распараджаліся. Вядома, што і муж Францішкі Уршулі Міхал Казімір Ра-
дзівіл таксама быў звязаны з кнігамі і літаратурай. Ён быў аўтарам «Дыярыуша» і таксама падтрымліваў многія друкаваныя выданні. Быў і мецэнатам. Вядома, што менавіта Францішка Уршуля займалася папаўненнем замкавай бібліятэкі: дзякуючы яе намаганням колькасць тамоў павялічылася, па розных звестках, аж на 25 тысяч асобнікаў.Антоній Генрык Радзівіл меў выдатны кампазітарскі талент. Пацвярджэнне таму — прадстаўленае на экспазіцыі першае выданне оперы «Фаўст», прэм’ера якой адбылася ў Берліне ў 1835 годзе. Дарэчы, Антоній Радзівіл быў адзіным кампазітарам, з якім знакаміты нямецкі творца Гётэ супрацоўнічаў у якасці лібрэтыста. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, прафесар, мастацкі кіраўнік «Беларускай капэлы» Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь Віктар Скорабагатаў зазначыў:

— У Францыі была адна балетная школа, а ў Радзвілаў —
дзве. Там вучыліся дзеці прыгонных сялян. Дзяўчаты выходзілі на пенсію ў 25 гадоў, і, канечне, іх нельга было вяр-
нуць у сялянскае асяроддзе, таму былых артыстак выдавалі замуж за шляхціцаў. Радзівілы —
вельмі таленавітыя людзі, праявілі сябе ў розных галінах мастацтва. Да прыкладу, Мацей Радзівіл кіраваў нясвіжскім тэатрам. Яго музычныя творы выдаваліся ў Дрэздэне, а на лібрэта М. Радзівіла Ян Давід Голанд напісаў оперу «Агатка, або Прыезд пана». Дарэчы, там ёсць матывы, якія скарыстаў Моцарт у сваім «Вяселлі Фігара». Выдатным кампазітарам быў і Антоній Радзівіл. Пра тое, што ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі ёсць тое самае берлінскае выданне «Фаўста» 1835 года, мы даведаліся толькі пасля прэм’еры нашага спектакля ў Оперным тэатры. А для яго падрыхтоўкі даводзілася ездзіць у Кракаў і Ленінград, каб скапіяваць розныя часткі оперы.

Дарэчы, хутка пабачыць свет кніга Віктара Скорабагатава «Антон Генрык Радзівіл і яго опера “Фаўст”», куды ўвойдуць сапраўды ўнікальныя тэксты, якія раней не выдаваліся па-беларуску. Тут будуць змешчаныя пашыраныя звесткі пра забойства Моцарта, пераклад прадмовы да выдання партытуры і клавіра, якую напісала кіраўніцтва Берлінскай пеўчай акадэміі. А Васіль Сёмуха спецыяльна для гэтай кнігі пераклаў
Прывілей караля на выданне
«Фаўста». Мяркуецца, што кніга пабачыць свет у чэрвені.

У ліку ўнікальных выданняў, прадстаўленых на выстаўцы ў Нацыянальнай бібліятэцы, — знакамітая «Прэгрынацыя...» —
дзённік падарожжаў Мікалая Крыштофа Радзівіла на лацінскай (1610) і польскай (1604) мовах, а таксама перадрук (1640) знакамітай Радзівілаўскай карты. Дарэчы, арыгінал карты не так даўно быў набыты бібліятэкай пры падтрымцы дзяржавы. Ён не экспануецца з-за надзвычай вялікай каштоўнасці гэтага прадмета. У экспазіцыі таксама прадстаўлены выданні творчай і эпісталярнай спадчыны Марыі Дароты Радзівіл, якая была ініцыятаркай адраджэння Нясвіжскага замка і бібліятэкі ў канцы ХІХ ст.

Дырэктар Замкавага комплексу «Мір», кандыдат гістарычных навук Вольга Папко распавяла:

— Зараз наш музей займаецца не толькі адраджэннем гісторыі Радзівілаў, уладальнікаў замка. Мы не толькі абапіраемся на даследаванні, якія праводзяць нашы калегі, акадэмічныя вучоныя і спецыялісты ў галіне кнігазнаўства, але і самі займаемся выдавецкай дзейнасцю. Літаральна месяц таму мы атрымалі ліцэнзію і зусім хутка з друку выйдзе першая кніга пад выдавецкай маркай Замкавага комплексу «Мір». Яна будзе прысвечана гісторыі роду Ільінічаў, якія пабудавалі Мірскі замак.

Думаецца, словы Вольгі Іванаўны — сведчанне таго, што справа Радзівілаў — знакамітых апекуноў навукі і мастацтваў — жыве. Музеі, бібліятэкі не толькі набываюць мастацкія творы, працуюць у кірунку вяртання каштоўнасцей на Беларусь, але і ствараюць новыя працы, што стануць выдатнымі памяткамі нашчадкам пра наш час.

 

Надрукавана ў "ЛіМ"

 

Марына ВЕСЯЛУХА,
фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.