Вы тут

Кветкі Купалавага дома


Незвычайная выстаўка адкрылася ў Дзяржаўным літаратурным музеі імя Янкі Купалы.
На карцінах мастачкі Аксаны Аракчэевай — супрацоўніцы ўстановы.

Пераемнасць — першае слова, якое прыходзіць у думкі, калі гаворка вядзецца пра сям’ю Аракчэевых. Тры дачкі і чатыры ўнукі прадаўжаюць справу пачынальніка мастацкай дынастыі — Барыса Уладзіміравіча. Шляхамі вайны творца апынуўся ў 1944 годзе на беларускай зямлі і застаўся тут назаўсёды! Самастойна ён вывучыў беларускую мову, каб чытаць Купалу ў арыгінале. За гадзіну да смерці 10 сакавіка 2015 года мастак скончыў палатно, прысвечанае Песняру...

Партрэт Купалы рукі Барыса Аракчэева ўвайшоў і ў склад выстаўкі «Купалінкі». Але ж
галоўная ўвага ў экспазіцыі — жаночым партрэтам, сярод якіх і партрэт Уладзіславы Францаўны Луцэвіч, жонкі Янкі Купалы, намаганнямі, энергіяй і любоўю якой быў створаны калісьці музей Песняра.

— Гэта выстаўка незвычайная, — зазначыла дырэктар музея Янкі Купалы Алена Ляшковіч, — бо тут партрэты людзей, якія ўсё сваё жыццё прысвяцілі ўшанаванню памяці Янкі Купалы. Таму назву выстаўкі трэба вымаўляць «КупАлінкі» — ад слова Купала.
У гісторыі нашага музея ёсць тры вызначальныя жанчыны: першы дырэктар Ула-
дзіслава Луцэвіч, пляменніца паэта Ядзвіга
Раманоўская, якая доўгія гады была галоўным захавальнікам фондаў і ўнучатая пляменніца Янкі Купалы Жанна Дапкюнас, якая працягвала справу У. Луцэвіч і адпрацавала дырэктарам 16 гадоў.

Жанна Казіміраўна, якая прысутнічала на адкрыцці, прапанавала паступова пашыраць галерэю партрэтаў, прадстаўляць і тых, хто стаяў ля яго вытокаў.

Кожны партрэт мае адметную кампазіцыю. Да таго ж, мастачка імкнулася ёмка абазначыць кожную карціну: «Панначка», «Папараць-
кветка», «Лянок», «Санеты», «Кветка-лілея» ды інш. Як прызналася сама Аксана Аракчэева: «Вялікі гонар і асалода пісаць такія палотны. Выстаўка
«Купалінкі» — мая падзяка Купалаваму дому!»

Падчас адкрыцця выстаўкі «Купалінкі» мастач-
цы Аксане Аракчэевай быў уручаны дыплом сябра музея «За папулярызацыю спадчыны Першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы і падтрымку дзейнасці музея».

 

Надрукавана ў «ЛіМ»

 

Таццяна ШЫМУК

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».