Героі натхняюць


З публікацыяй фотаздымка, на якім побач з брэсцкім пісьменнікам Міколам Панасюком стаіць лётчык-
касманаўт, наш легендарны зямляк Пётр Клімук, мы, магчыма, крыху спазняемся. Так, прафесійнае свята касманаўтаў ужо мінула. Але нагода ўсё роўна ёсць...

І бачыцца мне тая нагода ў звычайным на ўсе часы клопаце прапаганды лёсаў выдатных нашых суродзічаў. Мікола Панасюк як вопытны журналіст і публіцыст напісаў мастацкую, вельмі вобразную біяграфію Пятра Клімука. Мікола Гіль у свой час напісаў кнігу пра Ула-
дзіміра Кавалёнка. Нядаўна ў «Мастацкай літаратуры» выйшла кніга пра Алега Навіцкага, якую напісала яго жонка. «Звязда» з нумара ў нумар друкавала артыкулы журналісткі з Чэрвеня Святланы Адамовіч пра Алега Навіцкага, калі той знаходзіўся ў космасе.

І ўсё ж, лічу, недастаткова шырока мы расказваем пра подзвіг, яркі жыццёвы прыклад землякоў-касманаўтаў. У літаратуры — мастацкай, публіцыстычнай — няма тае з’явы, якой стала руплівасць скульптара Івана Міско ў галіне касмічнай тэмы. Чаму так? Хіба такія кнігі не патрэбны школе для выхавання ў падлеткаў любові да гераічнай, мужнай прафесіі? Вось і цяпер так просіцца ў жыццё праект кнігі пра касманаўтаў-беларусаў для маленькіх чытачоў. Мо адолее такую ідэю «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» ці іншае якое выдавецтва? Ведаю, што Пётр Ільіч Клімук часты госць на сваёй малой радзіме. Ёсць у яго родных мясцінах і музей у гонар касманаўта-беларуса. Вось бы расказаць пра ўсё гэта ў дакументальнай аповесці! Ды паказаць, як ганарацца землякі Клімуком.

Пра тых, хто здзейсніў у жыцці подзвігі, нельга не расказваць на прыкладзе землякоў. І каму, як не пісьменнікам, найперш гэтым заняцца?! Мо нават не чакаючы наўмысных выдавецкіх замоў? Будзе рукапіс цікавы пра касманаўта — упэўнены, выйдзе і кніга. Не пакідаць жа гэтыя ідэі жыццяпісаў герояў-сучаснікаў наступнікам праз стагоддзе!

 

Надрукавана ў «ЛіМ»

 

Кастусь ЛАДУЦЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.