Вы тут

Узмацненне гнуткасці курсу і зніжэнне ставак


Нацыянальны банк на пашыраным пасяджэнні праўлення падвёў вынікі працы ў першым квартале 2015 года і вызначыў планы на будучыню. Першыя тры месяцы года грашова-крэдытная палітыка ў асноўным была накіравана на стрымліванне інфляцыі. У далейшым гэтая праца працягнецца.

Акрамя таго, у галоўным банку краіны гавораць пра далейшае ўзмацненне гнуткасці курсаў валют. «Вядзецца сур'ёзная падрыхтоўчая праца па пераходзе да механізму правядзення валютных таргоў у форме бесперапыннага двайнога аўкцыёну», — гаворыцца ў прэс-рэлізе Нацбанка. Двайны аўкцыён — гэта форма правядзення біржавых таргоў, падчас якіх заяўкі на куплю і продаж бесперапынна канкурыруюць паміж сабой і іх задавальняюць у момант з'яўлення сустрэчных заявак з перасякальнымі цэнавымі ўмовамі. Гэта значыць, што курсы валют могуць як значна павялічвацца, так і змяншацца на кожных таргах у залежнасці ад попыту і прапановы, а таксама сітуацыі на знешніх рынках.

Сярод іншага, у Нацбанку адзначаюць, што сітуацыя на крэдытна-дэпазітным рынку ў першым квартале характарызавалася прытокам тэрміновых рублёвых дэпазітаў насельніцтва ў банкаўскую сістэму. Працэнтныя стаўкі фарміраваліся пад уплывам банкаўскай сітуацыі канца 2014 года. У Нацбанку лічаць, што «захаванне на працягу доўгага часу высокіх працэнтных ставак нясе ў сабе дадатковыя рызыкі для банкаўскага сектара і эканомікі ў цэлым». Таму Нацбанк увёў дадатковую нагрузку на банкі, якія падтрымліваюць неабгрунтавана высокія працэнтныя стаўкі на дэпазітна-крэдытным рынку. Трэба прызнаць, што дзеянні рэгулятара ўжо прывялі да пэўных вынікаў: стаўкі па рублёвых дэпазітах знізіліся ў сярэднім да 35% гадавых.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.