Вы тут

Аварыі як пад «капірку»


Адразу дзве буйныя аўтамабільныя аварыі здарыліся ў сталіцы раніцай у панядзелак. У кожным з выпадкаў былі пашкоджаны чатыры аўтамабілі.

28-54

У 7:50 на праспекце Незалежнасці ў раёне станцыі метро «Барысаўскі тракт» грузавік Mercedes, што рухаўся па крайняй левай паласе ў бок вуліцы Каліноўскага, выехаў на сустрэчную. Адбылося гэта пасля страты кіроўцам кантролю над аўтамабілем, па папярэдняй інфармацыі, з прычыны паломкі пярэдняга левага кола. Грузавік сутыкнуўся з легкавіком Mіtsubіshі Galant, які ад удару адкінула на сярэднюю паласу ў аўтамабіль Opel Vectra. Mercedes жа зноў апынуўся на сваёй паласе, дзе адбылося сутыкненне з Ford Mondeo. Найбольш ад аварыі пацярпеў кіроўца Mіtsubіshі, мужчыну забрала «хуткая».

Прыкладна праз гадзіну на вуліцы Клары Цэткін у раёне плошчы Багушэвіча аўтамабіль BMW няўдала выканаў манеўр перастраення ў шчыльнай плыні машын, сутыкнуўся з легкавым Mercedes і быў адкінуты ў задняе кола грузавога МАЗа. Mercedes у сваю чаргу ўдарыўся ў задні бампер Renault. У аварыі ніхто не пацярпеў, але на некаторы час аўтамабільны рух па вуліцы быў моцна запаволены.

Як адзначылі ў ДАІ, менавіта актыўнае манеўраванне ў час пік з'яўляецца адной з найбольш распаўсюджаных памылак аўтамабілістаў, якія прыводзяць да ДТЗ. Таксама ў Дзяржаўтаінспекцыі нагадваюць, што з пачаткам мотасезона кіроўцам трэба звяртаць асаблівую ўвагу на люстэркі задняга віду перад любымі манеўрамі.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».