Вы тут

Каб дзеці раслі здаровымі


Дабрачынны праект «Здаровыя дзеці — здаровая нацыя» ў маі стартуе ў Мінску, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намеснік старшыні пярвічнай арганізацыі РГА «Белая Русь», намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай і сацыяльнай рабоце Беларускага пратэзна-артапедычнага аднаўленчага цэнтра Таццяна Самуйлік.

Праект будзе рэалізаваны па ініцыятыве пярвічнай арганізацыі «Белая Русь» цэнтра пры падтрымцы адміністрацыі Фрунзенскага раёна Мінска. У ходзе акцыі кваліфікаваныя спецыялісты (урачы-артапеды, траўматолагі) Беларускага пратэзна-артапедычнага аднаўленчага цэнтра правядуць бясплатныя абследаванні і кансультаванне навучэнцаў устаноў адукацыі Фрунзенскага раёна сталіцы. Спецыялісты змогуць даць профільныя рэкамендацыі, у тым ліку па пытаннях прафілактыкі парушэння паставы, дэфармацыі ступняў, выявяць, хто мае патрэбу ў спецыяльных вырабах з выдачай кансультатыўнага заключэння.

Першай пляцоўкай для пачатку ажыццяўлення маштабнага аздараўленчага праекта стане гімназія №31 Мінска.

Таццяна Самуйлік падкрэсліла, што клопат пра здароўе людзей — адно з найважнейшых пытанняў, якому пярвічная арганізацыя грамадскага аб'яднання «Белая Русь» надае вялікую ўвагу. Як плануецца, праект «Здаровыя дзеці — здаровая нацыя» затым будзе рэалізаваны ў іншых раёнах беларускай сталіцы, а магчыма, і ў іншых гарадах.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.