Вы тут

«Кветкі Вялікай Перамогі» зацвітуць і ў Ратамцы


Сапраўдны яблыневы сад на тэрыторыі Ратамскай сярэдняй школы стварылі ўдзельнікі акцыі, прысвечанай 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

28-48

Разам з ветэранамі на пасадцы працавалі больш за 70 валанцёраў, сярод якіх першы намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ія Малкіна, першы сакратар ЦК ГА «БРСМ» Андрэй Белякоў, прадстаўнікі Мінскага раённага выканаўчага камітэта і Ратамскай сярэдняй школы.

Кожнаму ўдзельніку акцыі прадстаўнікі БРСМ уручылі знак праекта «Кветкі Вялікай Перамогі» — бутаньерку, складзеную з чырвона-зялёнай стужачкі і яблыневага цвету. На думку аўтараў праекта, менавіта яблыневы цвет — знак чысціні, свежасці, вясны, адраджэння, пачатку новага жыцця — найлепш перадае агульнанародную радасць усіх пакаленняў беларусаў у сувязі з Днём Перамогі. А вобраз квітнеючага яблыневага саду адлюстроўвае ўрадлівасць, дабрабыт, дынамічнае развіццё, поспех і росквіт.

Хутка, як і ў пераможным маі 1945-га, зацвітуць 70 маладых дрэўцаў, выклікаючы пачуццё радасці і гордасці за нашых дзедаў і прадзедаў, што змаглі абараніць Радзіму і падарыць ёй новае жыццё.

Вераніка КОЛАСАВА

Фота Таццяны СКАКУН

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.