У сталічным Доме дружбы стартаваў цыкл мерапрыемстваў «Спазнаем Карэю разам». Першая сустрэча-лекцыя, прысвечаная карэйскай культуры, была арганізавана пасольствам Рэспублікі Карэя ў Рэспубліцы Беларусь пры ўзаемадзеянні з Беларускім таварыствам дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі.
Тэма карэязнаўства выклікала вялікую цікавасць у моладзі: зала была запоўнена маладымі людзьмі, большую частку з якіх складалі дзяўчыны. І не дзіўна, бо адной з першых тэм лекцыі стала карэйская мода. Дакладней не сама мода, а яе гістарычны складнік — нацыянальныя касцюмы. На вечары вопратку прадставілі мадэлі, а пасля заканчэння лекцыі арганізатары далі магчымасць прымераць убранне кожнаму. Касцюмы мільгалі фарбамі, але пераважаў чырвоны колер. У Карэі чырвоны лічыцца колерам каралёў, а прыкметнае адрозненне карэйскіх нацыянальных касцюмаў у іх незвычайнай форме, якая нагадвае званок.
Павага адзін да аднаго — найважнейшая частка карэйскай культуры. Тут вітаецца паважлівае стаўленне да малодшых і старэйшых, да дзяўчат і мужчын. Напрыклад, карэйскія традыцыі не дазваляюць ужываць ежу да таго часу, пакуль галоўны ў сям'і першым не возьме сталовыя прыборы ў рукі.
Пазнаёміць з кулінарнай культурай Карэі арганізатары вырашылі не толькі на словах: часткай мерапрыемства стала дэгустацыя страў карэйскай кухні. Востры смак — пераважнае адценне карэйскай кулінарыі. «Калі я першы раз прыехаў у Карэю, то думаў, што некаторыя стравы чырвонага адцення з прычыны наяўнасці ў іх тамату. Але калі паспрабаваў, то моцна расчараваўся: стравы былі чырвонымі праз багацце перцу», — распавядае лектар Ар'ян Аскар, выкладчык кафедры мовазнаўства і краіназнаўства Усходу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Ар'ян цэлы год быў на стажыроўцы ў Рэспубліцы Карэя і пра гэтую краіну кажа з цікавасцю: «Карэя заўсёды імкнулася захаваць сваю ідэнтычнасць, сваю культуру. Мабыць, гэта шмат у чым паспрыяла яе паспяховаму развіццю».
Мікалай Заяц.
Умець праводзіць вольны час цікава і з карысцю — свайго роду талент.
Пакуль у продажы ў асноўным расада кветак, лекавых і духмяных раслін, дэкаратыўных кустоў, а таксама клубніц, суніц і «суніц-клубніц».
Зарадныя станцыі для электрамабіляў, дыстанцыйны заказ ежы, зоны адпачынку.