Вы тут

На сваёй зямлі


Жыццё пацвердзіла правільнасць прынятага рашэння аб рэабілітацыі пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС рэгіёнаў

Аб гэтым Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў 26 красавіка, размаўляючы з жыхарамі Слаўгарада і Слаўгарадскага раёна ў час рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Безимени-3

Па ўжо існуючай традыцыі ў дзень, калі адбылася аварыя на ЧАЭС, кіраўнік дзяржавы наведаў пацярпелыя рэгіёны, пагутарыў з людзьмі, пазнаёміўся з працай мясцовых прадпрыемстваў.

Прэзідэнту таксама было даложана аб ходзе веснавых палявых работ, якія па ўсёй Беларусі, у тым ліку ў Магілёўскай вобласці, выйшлі на апошні этап. Акрамя таго, Аляксандра Лукашэнку праінфармавалі аб сацыяльна-эканамічным развіцці Магілёўскай вобласці, і ў прыватнасці Слаўгарадскага раёна, аб працы па сацыяльнай абароне насельніцтва, пацярпелага ў выніку аварыі на ЧАЭС. Кіраўніку дзяржавы расказалі аб выкананні яго даручэнняў па развіцці паўднёва-ўсходніх рэгіёнаў. Адпаведная праграма падрыхтавана і ў самы бліжэйшы час будзе ўнесена Прэзідэнту на зацвярджэнне.

Прэзідэнт пабываў у філіяле «Слаўгарадскі» ААТ «Бабулін гладыш — кіруючая кампанія холдынга «Магілёўская кампанія «Бабулін гладыш», дзе азнаёміўся з тэхналагічным працэсам вытворчасці сыроў і выстаўкай вырабленай прадукцыі.

Затым Аляксандр Лукашэнка наведаў чацвёрты рэгіянальны фестываль народных промыслаў «Гаспадарскі сыр» у Слаўгарадзе. Ён паразмаўляў з удзельнікамі фестывалю. Гаворка ішла пра адраджэнне народных промыслаў у рэгіёне і пра захаванне гісторыка-культурнай спадчыны. Аляксандр Лукашэнка выказаў думку, што моладзь павінна падтрымліваць і працягваць традыцыі народных промыслаў.

Кіраўнік дзяржавы таксама сустрэўся з жыхарамі горада і Слаўгарадскага раёна. Прэзідэнт адзначыў, што прыкладна 15 гадоў таму прыняў рашэнне аб рэабілітацыі пацярпелых тэрыторый і зямель. Як паказалі мінулыя гады, гэта было правільнае рашэнне, і пацвярджэннем таму з'яўляецца той факт, што нараджальнасць у Слаўгарадскім раёне, які таксама пацярпеў ад чарнобыльскай трагедыі, цяпер вышэйшая, чым у цэлым па Магілёўскай вобласці.

У ходзе размовы закраналася і тэма выкаранення сацыяльнага ўтрыманства ў Беларусі, для чаго быў прыняты дэкрэт №3. Асноўная яго мэта, паводле слоў Прэзідэнта, прымусіць працаваць гультаёў і лайдакоў. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што некаторыя крытыкуюць прыняты дакумент. У сувязі з гэтым ён сказаў: «Сумленных людзей не пакрыўдзім, а гультаёў прымусім працаваць».

«Гэта толькі першы крок, — растлумачыў Прэзідэнт. — Мы людзям паказалі — кожны павінен працаваць. Трэба, каб усё было справядліва. Паглядзім, як лепш, і будзем маніторыць сітуацыю. Нам трэба «выцягнуць» з грамадства п'яніц, зладзюг, дармаедаў. Гэта сур'ёзная праблема».

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што з павагай ставіцца да шматдзетных сем'яў. Але, на жаль, акрамя станоўчых прыкладаў ёсць і адмоўныя, калі бацькі вядуць амаральны лад жыцця, а дзетак здаюць у дзіцячыя дамы. Гэта ненармальная сітуацыя. І зразумела, што такіх нядбайных шматдзетных бацькоў трэба прымушаць працаваць.

Мясцовыя жыхары, многія з якіх займаюцца дома вытворчасцю сыроў, пацікавіліся, ці не аднясуць і іх да катэгорыі так званых дармаедаў. У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што ніякіх прэтэнзій да людзей, якія сапраўды працуюць, быць не можа.

Прэзідэнт усклаў кветкі да манумента на Алеі памяці пахаваных вёсак. Кіраўнік дзяржавы пагутарыў з ліквідатарамі аварыі на ЧАЭС. Ён падкрэсліў, што трэба падтрымліваць гэтую катэгорыю людзей. Асаблівую ўвагу Аляксандр Лукашэнка звярнуў на неабходнасць далейшага развіцця пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС рэгіёнаў.

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.