Вы тут

Адсвяткуем як належыць


Падрыхтоўка да святкавання Дня Перамогі ў Беларусі вядзецца згодна з планам і ў вызначаным парадку. Аб гэтым Прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку далажыў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Мяжуеў, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Прэзідэнт запатрабаваў далажыць аб гатоўнасці сілавых структур да забеспячэння грамадскага парадку ў час святочных мерапрыемстваў. Кіраўніка дзяржавы цікавіла таксама, як ідзе падрыхтоўка да правядзення ваеннага парада. Яшчэ адной тэмай даклада стала паездка дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі ў Кітайскую Народную Рэспубліку, з якой Беларусь вядзе актыўнае гандлёва-эканамічнае і ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва. Прэзідэнту было даложана аб дасягнутых дамоўленасцях, выніках перамоў аб аказанні Беларусі падтрымкі з боку КНР ва ўмацаванні абараназдольнасці.

Аляксандр Мяжуеў праінфармаваў Прэзідэнта, што падрыхтоўка да святкавання Дня Перамогі вядзецца згодна з планам, усе мерапрыемствы, у тым ліку па правядзенні штабных трэніровак, выконваюцца ва ўстаноўленым парадку.

Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў далажыць таксама аб гатоўнасці беларускіх ваенных, якія будуць удзельнічаць у парадзе ў Маскве. Паводле слоў Аляксандра Мяжуева, 25 красавіка святочная каробка ў складзе пятай брыгады спецыяльнага прызначэння адправілася ў Маскву, дзе паспяхова праводзіць трэніроўкі.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».