Вы тут

Скарыстаць рэсурсы


Кацельні аграгарадкоў павінны забяспечвацца мясцовым палівам, а ўздоўж аўтадарог варта адрадзіць лесапасадкі

Пра гэта заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання Казырскага лясніцтва Лагойскага лясгаса ў ходзе рабочай паездкі ў Мінскую вобласць, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Прэзідэнт падкрэсліў важнасць наяўнасці такога ляснога рэсурсу ў Беларусі. «Сельская гаспадарка і лясныя ўгоддзі — гэта наш вельмі вялікі рэсурс, які мы павінны выкарыстоўваць. Фінляндыя на гэтым сваю эканоміку пабудавала», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што міністру лясной гаспадаркі дадзены ўсе неабходныя паўнамоцтвы. «Па лесе якія сёння праблемы? Усё, што прасілі па тэхніцы, у вас ёсць. Людзі працуюць, — звярнуў увагу Прэзідэнт. — Толькі парадак трэба навесці ў лесе».

Прэзідэнт азнаёміўся з тым, як вядуцца работы па нарыхтоўцы лесу ў Лагойскім лясгасе, якая тэхніка прымяняецца для гэтага. Кіраўнік дзяржавы закрануў тэму выкарыстання спецыяльнай тэхнікі ў лясгасах, закранутых радыеактыўным забруджваннем.

Усяго ў Беларусі 97 лясгасаў. Міністр лясной гаспадаркі Міхаіл Амельяновіч пацвердзіў, што ў краіне дастаткова лясных рэсурсаў, каб забяспечыць вытворцаў неабходным аб'ёмам драўніны.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на неабходнасць высаджвання лесапаласы ўздоўж аўтадарог, як гэта рабілася раней. Закранута была таксама тэма перапрацоўкі адходаў лясной вытворчасці. «Вось вы кажаце, што трэскі дзяваць няма куды. Давайце вырашым, што будзем рабіць з трэскамі, калі рынак «прасеў». Гэта мы павінны зрабіць як мага хутчэй. Начэрцім кожнаму губернатару, колькі ён павінен пабудаваць катлоў, дзе ён пабудуе гэтыя катлы, каб спаліць 1,5 млн куб.м трэсак. Вось адзіны недахоп, які мы павінны вырашыць. Гэта дрэнна, што мы губім дабро», — сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным прапрацаваць аптымальны варыянт забеспячэння кацельняў аграгарадкоў мясцовым палівам. Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што вызначыцца трэба не пазней за канец гэтага года.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.