Лесвіца


Лесвіца. У хрысціянскай сімволіцы лесвіца ўяўляла з сябе сувязь паміж небам і зямлёй, а таксама ўзыходжанне на неба.

*Калісьці ў кожнай сям'і выпякалі «лесвічкі» ў гонар Іаана Лесвічніка, які ўшаноўваецца па царкоўным праваслаўным календары 12 красавіка. Пасля таго, як вярталіся з царквы, уся сям'я сядала снедаць. Гаспадыня кожнаму з дамачадцаў давала печыва ў выглядзе лесвіцы. З'есці яе неабходна было акуратна, прыступку за прыступкай. Усё гэта сімвалізавала ўзыходжанне ў будучым жыцці на неба. Калі ў кагосьці ў руках лесвічка ламалася, гэта прадказвала няшчасце.

*Такое ж печыва («лесвіцы», «лесвічкі») пяклі на шостым тыдні ў чацвер (саракавы дзень) пасля Вялікадня — на Ушэсце. У народным календары гэтае свята поўнілася аграрным сэнсам. Ушэсце разумелася літаральна як «рост», «пад'ём», «узыходжанне». Паўсюдна ў гэты дзень пяклі з цеста «лесвічкі», асвячалі іх у царкве і неслі ў поле. Там кожны на сваім палетку маліўся на чатыры бакі, падкідвалі лесвічку дагары, казалі: «Святы Ушэснік — жыта выплываець», «Святы Ушэснік колас точыць», «Святы Шоснік аўсы шасціць», «Свята Вазнясенне жыта пучыць». Пасля гэтага загадвалі жаданні і з'ядалі сваю лесвічку.

*Сярод усходніх славян і сёння існуе меркаванне, што прайсці пад прыхіленай да сцяны лесвіцай — наклікаць бяду. Аркі, утвораныя пры дапамозе лесвіцы ці слупа і драўлянай падпоркі, у народзе звалі «цыганскай брамай». Прайсці пад такой аркай заўсёды лічылася дрэннай прыкметай: будзе моцна балець галава, не будзе грошай, адбудзецца няшчасце і г.д. Яшчэ і сёння можна ўбачыць пратаптаныя сцежкі, якія «абыходзяць» так званую «цыганскую браму».

Аксана Катовіч, Янка Крук.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.