Вы тут

Пакуль хавайце шорты ў шафу


У сераду моцныя дажджы, месцамі магчымы град, а потым і пахаладае

На тэрыторыю нашай краіны ў аўторак працягнуць паступаць паветраныя масы з боку поўдня Еўропы і захаваецца амаль летняе надвор'е, паведаміла спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава.

Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Пры навальніцах моцны вецер парывамі да
15-20 м/с. Максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе 22-27 цяпла. У сераду да нас пачне рухацца вялікі атмасферны фронт з боку Заходняй Еўропы, таму чакаецца істотная змена надвор'я. Уначы ў заходніх раёнах, а ўдзень ужо паўсюдна пройдуць кароткачасовыя дажджы і пахаладае. Раніцай і ўдзень месцамі навальніцы і магчымы град, у асобных раёнах дажджы сапраўды моцныя. На большасці тэрыторыі краіны будзе гаспадарыць моцны вецер парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра ўначы на сераду складзе 8-14 цяпла, на захадзе краіны — толькі плюс 5-7 градусаў. Удзень тэмпературны фон будзе вагацца ад плюс 8 градусаў па захадзе да 23 цяпла па ўсходзе краіны.

У чацвер стане яшчэ халадней. Уначы і раніцай па ўсходняй палове краіны прагназуецца кароткачасовы дождж, месцамі навальніцы і ўзмацненне ветру да 15-20 м/с. Удзень ападкаў ужо амаль не будзе. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 0 да плюс 7 градусаў, удзень — 11-17 цяпла. У першы дзень мая будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень на захадзе магчымы кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Тэмпература паветра ўначы на 1 мая 0-6 цяпла, удзень — плюс
12-18 градусаў.

Паводле доўгатэрміновых прагнозаў айчынных спецыялістаў, у суботу і нядзелю кароткачасовыя дажджы прагназуюцца ўжо ў многіх раёнах краіны. Магчымы навальніцы і месцамі моцны вецер парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 0 да 8 цяпла, удзень — толькі плюс 7-15 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».