Вы тут

Вясна. Байкеры. Памяць


Аматары матацыклаў распачалі сезон, усклаўшы кветкі ля стэлы «Мінск — горад-герой»

На пляцоўцы каля салона Hаrlеу-Dаvіdsоn у Мінску ў суботу было шматлюдна. Яшчэ здалёк чуўся трэск матацыклетных матораў. Некалькі соцень байкераў з Беларусі, Расіі, Польшчы і краін Балтыі сабраліся для таго, каб даць старт новаму мотасезону. Сёлета ўпор быў зроблены на сямідзесяцігоддзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

— Чацвёрты год ладзім такое мерапрыемства для ўсіх, хто любіць матацыклы, — гаворыць прадстаўнік афіцыйнага дылера Hаrlеу-Dаvіdsоn у Беларусі Ігар Падгорны. — Наш рух не носіць якога-небудзь характару, акрамя любові да матацыклаў. Але мы выступаем за развіццё ў Беларусі мотатурызму, які становіцца ўсё больш папулярным у суседніх краінах. І заадно папулярызуем Мінск як пляцоўку, якая аб'ядноўвае людзей. Хай сабе і на сціплым узроўні, але мы робім добрую справу — прасоўваем брэнд беларускай сталіцы ва Усходняй Еўропе і Расіі. Наша краіна бачыцца нам цудоўнай пляцоўкай для развіцця мотатурызму.

Адразу пасля старту калона байкераў накіравалася да новага будынка музея Вялікай Айчыннай вайны, каб ускласці кветкі да стэлы «Мінск — горад-герой». Сярод матацыклістаў сярэдняга і маладога ўзросту выразна вылучаўся адзін пажылы чалавек, які кіраваў машынай з расійскімі нумарамі.

— Я позні байкер, — усміхаецца масквіч Уладзімір Гелянцвейг. — Езджу ўсяго толькі чацвёрты сезон. Усё жыццё быў супраць матацыклаў, але вось аднойчы нешта перавярнулася ў свядомасці. Выраслі дзеці, стала чагосьці не хапаць у жыцці. І як аказалася, матацыкл — гэта маё. Унукі кажуць: «Дзед, ну ты і круты». У нас у Маскве адкрыццё мотасезона яшчэ затрымліваецца з-за ўмоў надвор'я, хоць на дварэ ўжо і канец красавіка. Таму з задавальненнем пракаціўся да Мінска і вельмі рады, што трапіў ў такі прыгожы горад, дзе раней быў толькі праездам.

 

17 FQ0R4792_ 08 IMG_4708_ 20 FQ0R5012_ 19 FQ0R4928_ 12 IMG_4684_ 23 FQ0R4668_ 21 FQ0R4980_ 13 IMG_4688_ 15 FQ0R4735_ 05 IMG_4539_ 14 IMG_4587_ 09 IMG_4524_ 04 IMG_4495_ 03 IMG_4553_

 

16 FQ0R4773_ 01 IMG_4542_ 02 IMG_4544_ 22 FQ0R5037_ 10 IMG_4560_ 07 IMG_4661_ 11 IMG_4557_ 24 FQ0R5032_ 06 IMG_4637_ 18 FQ0R4808_

 

 

Валяр’ян ШКЛЕННІК.

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.