Вы тут

Беларускія баскетбалісткі пачалі першы этап падрыхтоўкі да чэмпіянату Еўропы


Баскетбалісткі жаночай зборнай Беларусі пачалі падрыхтоўку да чэмпіянату Еўропы-2015, які пройдзе ў чэрвені.

Трэнерскі штаб беларускай каманды на чале з Анатолем Буяльскім на першы збор выклікаў 17 баскетбалістак:

абаронцы: Вольга Зюзькова ("Цмокi-Мiнск"), Юлія Рыцікава, Дар'я Ліпінская (абедзве - "Гарызонт", Мінск), Ксенія Войшэль ("Алімпія", Гродна), Аляксандра Тарасава;

нападаючыя: Марыя Папова, Кацярына Урбановіч (абедзве - "Цмокi-Мiнск"), Марына Івашчанка ("Ліепая", Латвія), Віялета Кіўляк, Марыя Філончык ("Алімпія", Гродна), Кацярына Сныціна ("Канік", Турцыя), Таццяна Троіна, Наталля Трафімава, Святлана Кудрашова (усе - "Гарызонт", Мінск), Ганна Лапо (РДВАР, Мінск);

цэнтравыя: Марына Крэс, Настасся Верамеенка (абедзве - "Гарызонт", Мінск).

Першы этап падрыхтоўкі пройдзе на трэніровачнай базе ў Раўбічах да 4 мая. На 14-16 мая намечаны таварыскія матчы са зборнай Літвы ў Друскінінкаі. Потым каманда будзе трэніравацца ў Мінску, а 21 мая адправіцца ў Рыгу, дзе правядзе два кантрольныя паядынкі са зборнымі Латвіі і Кітая. З 27 мая па 1 чэрвеня беларускія баскетбалісткі ў Мінску выступяць на міжнародным турніры памяці Сямёна Халіпскага, з 6 па 9 чэрвеня ў Празе правядуць заключныя спарынгі з нацыянальнай камандай Чэхіі. Пасля гэтых сустрэч беларускі адправяцца на кантынентальнае першынство, якое пройдзе на арэнах Румыніі і Венгрыі з 11 па 28 чэрвеня.

На першым этапе зборная Беларусі будзе гуляць у румынскім горадзе Арадзя ў папярэдняй групе В з камандамі Італіі (11 чэрвеня), Польшчы (12 чэрвеня), Турцыі (13 чэрвеня) і Грэцыі (15 чэрвеня).

Склады астатніх папярэдніх груп:

А (Тымішаара, Румынія) - Румынія, Украіна, Чэхія, Чарнагорыя, Францыя;
С (Сомбатхей, Венгрыя) - Вялікабрытанія, Латвія, Харватыя, Расія, Сербія;
D (Шопран, Венгрыя) - Венгрыя, Літва, Славакія, Швецыя, Іспанія.

Пасля матчаў першага этапу ў другі групавы раўнд выйдуць па 3 лепшыя дружыны, якія будуць разбіты на дзве шасцёркі. Па выніках другога этапу ў чвэрцьфінал пройдуць па 4 лепшыя зборныя з кожнага секстэта, якія прадоўжаць барацьбу за ўзнагароды жаночага Еўрабаскета. Цяперашні чэмпіянат Еўропы стане адным з этапаў адбору на Алімпійскія гульні-2016 у Рыа-дэ-Жанэйра.

На мінулым кантынентальным першынстве ў Францыі-2013 чэмпіёнкамі сталі баскетбалісткі зборнай Іспаніі, якія перамаглі ў вырашальным паядынку францужанак з лікам 70:69. Бронзавыя ўзнагароды заваявала каманда Турцыі, якая разграміла ў матчы за 3-е месца зборную Сербіі - 92:71.

Зборная Беларусі ў дэбютным для сябе першынстве Старога Свету ў Італіі-2007 адразу стала ўладальніцай бронзы, у Латвіі-2009 падапечныя Анатоля Буяльскага фінішавалі на чацвёртым месцы, у Польшчы-2011 беларускі не змаглі прабіцца ў плэй-оф, а ў Францыі-2013 пад кіраўніцтвам літоўскага спецыяліста Рымантаса Грыгаса выбылі ў чвэрцьфінале пасля паражэння ад турчанак.

Крыніца: http://www.belta.by/

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.