Вы тут

Высокі клас надзейнасці


Чатыры новыя самалёты «Як-130» ва ўрачыстай абстаноўцы перадалі асабістаму складу 116-й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай базы Ваенна-паветраных сіл і войск супрацьпаветранай абароны, якая дыслакуецца ў Лідзе.

[caption id="attachment_81539" align="alignnone" width="600"]29-37 Мі­ністр аба­ро­ны Беларусі ге­не­рал-ма­ёр
Анд­рэй РАЎ­КОЎ прыняў удзел у перадачы самалётаў.[/caption]

Вучэбна-баявыя самалёты прыбылі ў нашу краіну з Расійскай Федэрацыі ў межах заключанага дагавора на пастаўку тэхнікі. «Як-130» былі дастаўлены ў Беларусь на ваенна-транспартным паветраным судне «Іл-76». Зборку самалётаў на базе тэхніка-эксплуатацыйнай часці 116-й авіябазы ажыццявілі спецыялісты навукова-вытворчай карпарацыі «Іркут».

— Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка і ўрад Беларусі ў сучасных умовах надаюць самую пільную ўвагу пераўзбраенню Узброеных Сіл новымі тыпамі тэхнікі, — падкрэсліў міністр абароны генерал-маёр Андрэй РАЎКОЎ. — Для ВПС і войск СПА гэта праяўляецца ў пераўзбраенні дывізіёна 120-й зенітнай ракетнай брыгады ў Баранавічах на найсучаснейшы комплекс «Тор-М2». Зараз у 116-ю штурмавую авіябазу мы атрымалі чатыры расійскія вучэбна-баявыя самалёты «Як-130», якія маюць высокі клас надзейнасці і вельмі шырокую перспектыву ў прымяненні.

Двухмесныя вучэбна-баявыя самалёты «Як-130» — ужо другі ўзор узбраення пасля зенітнага ракетнага комплексу «Тор-М2», які паступіў у Ваенна-паветраныя сілы і войскі супрацьпаветранай абароны Беларусі. Паветраны лайнер, распрацаваны доследна-канструктарскім бюро імя Якаўлева, прызначаны для асноўнай і павышанай падрыхтоўкі лётчыкаў франтавой авіяцыі. Асаблівасці самалёта — выдатная манеўранасць, сучаснае бартавое радыёэлектроннае абсталяванне, высокая надзейнасць і працяглы рэсурс. «Як-130» з'яўляецца адзіным у свеце вучэбным самалётам з аэрадынамічнай кампаноўкай і лётна-тэхнічнымі характарыстыкамі гукавога палёту, што адпавядае сучаснаму рэактыўнаму знішчальніку. Авіятэхніка здольная вытрымаць да 3 тон баявой нагрузкі на дзевяці вонкавых вузлах падвескі. Акрамя таго, яна не пераборлівая да ўмоў базавання і здольная садзіцца на непадрыхтаваныя пляцоўкі.

Чатыры вучэбна-баявыя самалёты складуць асобную авіяцыйную эскадрыллю авіябазы. Навыкі палётаў і тэхнічнай эксплуатацыі «Як-130» беларускія лётчыкі атрымалі на базе Цэнтра арганізацыі падрыхтоўкі авіяцыйнага персаналу ў расійскім горадзе Жукоўскі. Комплекс кіраванага і некіраванага ўзбраення дазваляе эфектыўна прымяняць «Як-130» як у працэсе навучання, так і пры вырашэнні баявых задач. Высокі рэсурс і параўнальна нізкі кошт эксплуатацыі мінімізуе выдаткі на навучанне і падтрыманне боегатоўнасці пілотаў.

29-39

Як адзначыў камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Алег ДВІГАЛЕЎ, Беларусь плануе закупіць яшчэ чатыры расійскія вучэбна-баявыя самалёты «Як-130». «Рэалізацыю гэтай праграмы мы працягнем пасля 2020 года, — удакладніў генерал-маёр. — З цягам часу расійскія «Як-130» прыйдуць на месца чэшскім самалётам «Л-39», эксплуатацыя якіх завершыцца ў 2020 годзе».

Вераніка КАНЮТА

 Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.