Вы тут

Да дачнага сезона — зніжкі на праезд


З 1 мая па 30 верасня пенсіянерам прадастаўляецца зніжка ў памеры 50 працэнтаў пры праездзе ў цягніках рэгіянальных ліній эканом-класа.

Штогод права на такую льготу маюць у перыяд сезонных сельскагаспадарчых работ грамадзяне, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту (мужчыны — 60 гадоў, жанчыны — 55 гадоў). 50-працэнтная зніжка ад кошту праезду ў цягніках рэгіянальных ліній эканом-класа прадугледжана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29.04.2011 года №176 «Аб дзяржаўнай падтрымцы пенсіянераў».

Дакументам не прадугледжана прадастаўлення гэтай льготы пры праездзе ў электрацягніках рэгіянальных ліній бізнес-класа (з пранумараванымі месцамі). Таксама зніжка не даецца пры праездзе ў цягніках гарадскіх ліній, удакладнілі ў прэс-цэнтры магістралі. Варта памятаць, што для набыцця праязных дакументаў са зніжкай пасажырам неабходна прад'яўляць арыгіналы пенсійных пасведчанняў.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?